КАМЯНІ́СТЫЯ КЛЕ́ТКІ, склераіды,
парэнхімныя па форме, мёртвыя клеткі, якія маюць патоўшчаныя слаістыя адраўнелыя абалонкі. Звычайна насычаны солямі кальцыю ці крэменязёму і пранізаны поравымі канальцамі. Надаюць моцнасць тканкам. Бываюць кароткія, размяшчаюцца групамі (канкрэцыямі) у мякаці пладоў (груша, айва), карэнішчах (півоня, ветраніца), каранях (хрэн), лубе (дуб, бук), радзей ствараюць суцэльны слой (перыкарпій арэха, костачкі слівы, вішні); падоўжаныя К.к. звычайна знаходзяцца ў насеннай абалонцы (фасоль). Адзіночныя маюць зорчатую форму, умацоўваюць сцёблы, лісце (жоўты гарлачык, чай).
т. 7, с. 556
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
камяні́сты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
камяні́сты |
камяні́стая |
камяні́стае |
камяні́стыя |
| Р. |
камяні́стага |
камяні́стай камяні́стае |
камяні́стага |
камяні́стых |
| Д. |
камяні́стаму |
камяні́стай |
камяні́стаму |
камяні́стым |
| В. |
камяні́сты (неадуш.) камяні́стага (адуш.) |
камяні́стую |
камяні́стае |
камяні́стыя (неадуш.) камяні́стых (адуш.) |
| Т. |
камяні́стым |
камяні́стай камяні́стаю |
камяні́стым |
камяні́стымі |
| М. |
камяні́стым |
камяні́стай |
камяні́стым |
камяні́стых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
глі́ніста-камяні́сты
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
глі́ніста-камяні́сты |
глі́ніста-камяні́стая |
глі́ніста-камяні́стае |
глі́ніста-камяні́стыя |
| Р. |
глі́ніста-камяні́стага |
глі́ніста-камяні́стай глі́ніста-камяні́стае |
глі́ніста-камяні́стага |
глі́ніста-камяні́стых |
| Д. |
глі́ніста-камяні́стаму |
глі́ніста-камяні́стай |
глі́ніста-камяні́стаму |
глі́ніста-камяні́стым |
| В. |
глі́ніста-камяні́сты (неадуш.) глі́ніста-камяні́стага (адуш.) |
глі́ніста-камяні́стую |
глі́ніста-камяні́стае |
глі́ніста-камяні́стыя (неадуш.) глі́ніста-камяні́стых (адуш.) |
| Т. |
глі́ніста-камяні́стым |
глі́ніста-камяні́стай глі́ніста-камяні́стаю |
глі́ніста-камяні́стым |
глі́ніста-камяні́стымі |
| М. |
глі́ніста-камяні́стым |
глі́ніста-камяні́стай |
глі́ніста-камяні́стым |
глі́ніста-камяні́стых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
разо́рысты, ‑ая, ‑ае.
З вялікай колькасцю разор. А ўдаль, направа і налева, цягнуцца вузкія палоскі — камяністыя, разорыстыя. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РА́МАН-КОШ,
найбольш высокая вяршыня Крымскіх гор. Размешчана ў іх Паўд. градзе, у масіве Бабуган-Яйла. Выш. 1545 м. Складзена з вапнякоў. Камяністыя горныя лугі, каля ўсх. падножжа — карставы ландшафт.
т. 13, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рафіна́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рафінаду; прызначаны для яго прыгатавання. Рафінадны завод. Рафінадны прэс, // перан. Падобны на рафінад. Сонца ўсё свеціць і свеціць, лёгкія аблачынкі ляжаць на даляглядзе, неба блекла-сіняе; шарэюць, праменяцца .. вострым, рафінадным нейкім святлом камяністыя сопкі. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хутара́нін, ‑а; мн. хутаране, ‑ан; м.
Уладальнік хутара. І зямля была не роўная: жоўты пясок, камяністыя ўзгоркі, .. і толькі месцамі трапляліся кавалкі добрай зямлі. Лепшыя землі захапілі пасялкоўцы і хутаране, а яшчэ лепшая зямля была пад панскім маёнткам, дзе заснаваўся цяпер саўгас «Чырвоны шлях». Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КА́РСКІЯ ВАРО́ТЫ,
праліў паміж а-вамі Вайгач і Новая Зямля ў Паўн. Ледавітым ак.; злучае моры Баранцава і Карскае. Даўж. 33 км, шыр. каля 45 км, найменшая глыб. 52 м. Берагі высокія, камяністыя. Большую ч. года ўкрыты лёдам.
т. 8, с. 100
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЖЫЯ АСТРАВЫ́,
архіпелаг з 6 астравоў (Крастоўскі, Лявонцьева, Чатырохсталбавы, Пушкарова, Лысава і Андрэева) ва Усх.-Сібірскім м., на Пн ад вусця р. Калыма. У Рэсп. Саха (Якуція, Расія). Агульная пл. каля 60 км². Выш. да 273 м (на в-ве Крастоўскі). Камяністыя арктычныя тундры.
т. 11, с. 64
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАРКТЫ́ЧНЫХ ПУСТЫ́НЯЎ ЗО́НА,
самая паўднёвая зона сушы ў межах антарктычнага пояса. Ахоплівае Антарктыду і сумежныя а-вы. Ландшафты антарктычных пустыняў зоны фарміруюцца ва ўмовах пастаянна нізкіх т-р паветра і распаўсюджвання ледавіковага покрыва. Пераважаюць ледзяныя пустыні, у прыбярэжных раёнах у антарктычных аазісах і на астравах — камяністыя пустыні.
т. 1, с. 385
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)