КАМПРЭ́САРНАЯ СТА́НЦЫЯ,

стацыянарны або перасоўны камплект агрэгатаў і прыстасаванняў для атрымання сціснутага паветра (газу). Сціснутае паветра або газ выкарыстоўваюцца як энерганосьбіт ці як сыравіна для атрымання рознай прадукцыі (напр., кіслароду з паветра, аміяку з азотна-вадароднай сумесі).

У склад стацыянарнай К.с. ўваходзяць стацыянарныя кампрэсарныя ўстаноўкі (уключаюць кампрэсары, фільтры, цеплавыя і эл. рухавікі. паветраправоды), ёмістасць для сціснутага газу, паветразаборныя і ахаладжальныя ўстаноўкі, інж. камунікацыі і інш. Перасоўныя К.с. манціруюцца на прычэпах або аўтамаб. шасі. Складаюцца з кампрэсара, рухавіка ўнутр. згарання, паветразаборніка з фільтрам, рэзервуара (рэсівера) са шлангамі для падачы сціснутага паветра спажыўцам (напр., пнеўматычным інструментам). К.с. абслугоўваюць доменныя і сталеліцейныя цэхі, машынабуд. з-ды, прадпрыемствы гарнаруднай, нафтаперапр. і хім. прам-сці, газаправоды, буд. пляцоўкі, паркі ваен. тэхнікі, караблі, інш. ваен. і грамадз. аб’екты.

т. 7, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кампрэ́сарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кампрэсара, прызначаецца для яго. Кампрэсарнае масла. // Які складаецца з кампрэсараў. Кампрэсарная ўстаноўка. Кампрэсарная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампрэ́сарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кампрэ́сарны кампрэ́сарная кампрэ́сарнае кампрэ́сарныя
Р. кампрэ́сарнага кампрэ́сарнай
кампрэ́сарнае
кампрэ́сарнага кампрэ́сарных
Д. кампрэ́сарнаму кампрэ́сарнай кампрэ́сарнаму кампрэ́сарным
В. кампрэ́сарны (неадуш.)
кампрэ́сарнага (адуш.)
кампрэ́сарную кампрэ́сарнае кампрэ́сарныя (неадуш.)
кампрэ́сарных (адуш.)
Т. кампрэ́сарным кампрэ́сарнай
кампрэ́сарнаю
кампрэ́сарным кампрэ́сарнымі
М. кампрэ́сарным кампрэ́сарнай кампрэ́сарным кампрэ́сарных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ды́зель-кампрэ́сарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ды́зель-кампрэ́сарны ды́зель-кампрэ́сарная ды́зель-кампрэ́сарнае ды́зель-кампрэ́сарныя
Р. ды́зель-кампрэ́сарнага ды́зель-кампрэ́сарнай
ды́зель-кампрэ́сарнае
ды́зель-кампрэ́сарнага ды́зель-кампрэ́сарных
Д. ды́зель-кампрэ́сарнаму ды́зель-кампрэ́сарнай ды́зель-кампрэ́сарнаму ды́зель-кампрэ́сарным
В. ды́зель-кампрэ́сарны (неадуш.)
ды́зель-кампрэ́сарнага (адуш.)
ды́зель-кампрэ́сарную ды́зель-кампрэ́сарнае ды́зель-кампрэ́сарныя (неадуш.)
ды́зель-кампрэ́сарных (адуш.)
Т. ды́зель-кампрэ́сарным ды́зель-кампрэ́сарнай
ды́зель-кампрэ́сарнаю
ды́зель-кампрэ́сарным ды́зель-кампрэ́сарнымі
М. ды́зель-кампрэ́сарным ды́зель-кампрэ́сарнай ды́зель-кампрэ́сарным ды́зель-кампрэ́сарных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

халадзі́льна-кампрэ́сарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. халадзі́льна-кампрэ́сарны халадзі́льна-кампрэ́сарная халадзі́льна-кампрэ́сарнае халадзі́льна-кампрэ́сарныя
Р. халадзі́льна-кампрэ́сарнага халадзі́льна-кампрэ́сарнай
халадзі́льна-кампрэ́сарнае
халадзі́льна-кампрэ́сарнага халадзі́льна-кампрэ́сарных
Д. халадзі́льна-кампрэ́сарнаму халадзі́льна-кампрэ́сарнай халадзі́льна-кампрэ́сарнаму халадзі́льна-кампрэ́сарным
В. халадзі́льна-кампрэ́сарны (неадуш.)
халадзі́льна-кампрэ́сарнага (адуш.)
халадзі́льна-кампрэ́сарную халадзі́льна-кампрэ́сарнае халадзі́льна-кампрэ́сарныя (неадуш.)
халадзі́льна-кампрэ́сарных (адуш.)
Т. халадзі́льна-кампрэ́сарным халадзі́льна-кампрэ́сарнай
халадзі́льна-кампрэ́сарнаю
халадзі́льна-кампрэ́сарным халадзі́льна-кампрэ́сарнымі
М. халадзі́льна-кампрэ́сарным халадзі́льна-кампрэ́сарнай халадзі́льна-кампрэ́сарным халадзі́льна-кампрэ́сарных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

по́мпава-кампрэ́сарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. по́мпава-кампрэ́сарны по́мпава-кампрэ́сарная по́мпава-кампрэ́сарнае по́мпава-кампрэ́сарныя
Р. по́мпава-кампрэ́сарнага по́мпава-кампрэ́сарнай
по́мпава-кампрэ́сарнае
по́мпава-кампрэ́сарнага по́мпава-кампрэ́сарных
Д. по́мпава-кампрэ́сарнаму по́мпава-кампрэ́сарнай по́мпава-кампрэ́сарнаму по́мпава-кампрэ́сарным
В. по́мпава-кампрэ́сарны (неадуш.)
по́мпава-кампрэ́сарнага (адуш.)
по́мпава-кампрэ́сарную по́мпава-кампрэ́сарнае по́мпава-кампрэ́сарныя (неадуш.)
по́мпава-кампрэ́сарных (адуш.)
Т. по́мпава-кампрэ́сарным по́мпава-кампрэ́сарнай
по́мпава-кампрэ́сарнаю
по́мпава-кампрэ́сарным по́мпава-кампрэ́сарнымі
М. по́мпава-кампрэ́сарным по́мпава-кампрэ́сарнай по́мпава-кампрэ́сарным по́мпава-кампрэ́сарных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МІ́НСКІ МАРГАРЫ́НАВЫ ЗАВО́Д.

Пабудаваны ў 1946—51 у Мінску. У 1953 уведзены ў эксплуатацыю маянэзны цэх. З 1994 адкрытае акц. т-ва. У апошнія гады праводзіцца рэканструкцыя прадпрыемства: уведзены новы 4-павярховы вытв. корпус, склад-халадзільнік, падстанцыя, халадзільна-кампрэсарная, водаачышчальныя збудаванні. Вытв. магутнасці да 9,5 тыс. т маянэзу і 33 тыс. т маргарынавай прадукцыі за год. Асн. прадукцыя (1999): маргарын, маянэз, кулінарныя тлушчы, сланечнікавы і рапсавы алей рафінаваны і дэзадараваны.

т. 10, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЗЛІ́ФТ (ад газ + англ. lift падымаць),

прыстасаванне для падымання кропельнай вадкасці сціснутым газам, што змешваецца з ёй. Сціснуты кампрэсарам газ змешваецца з вадкасцю з утварэннем газавадкаснай сумесі, якая пасля пад’ёму раздзяляецца ў сепаратары. Прадукцыйнасць да 500 м³/гадз; ккдз да 36%. Выкарыстоўваецца для пад’ёму вады (на выш. да 1000 м) і нафты (да 2000 м) з буравых свідравін з дапамогай спадарожнага газу з нафтаносных пластоў (газліфт, дзе выкарыстоўваецца атм. паветра, наз. эрліфтам), а таксама розных раствораў і вадкасцей у хім. вытв-сці і інш.

Газліфт: а — кальцавы; б — цэнтральны; 1 — забой свідравіны; 2 — раздзяляльнае прыстасаванне; 3 — кампрэсарная калона; 4 — абсадная калона.

т. 4, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУСКАВА́Я ЎСТАНО́ЎКА,

агрэгат або збудаванне для размяшчэння, перадстартавай падрыхтоўкі, навядзення (прыцэльвання) і пуску ракет. Ваен. П.ў. — састаўная частка ракетнага комплексу, касм.стартавага комплексу.

Асн. элементы П.у. — апорная аснова (платформа), станок, накіравальныя прыстасаванні і механізмы навядзення, праверачна-пускавая апаратура, тэхн. сістэмы падводу эл., пнеўматычных, паліўных і інш. камунікацый. П.ў. бываюць: нахіленага і верт. старту, наземныя (рухомыя і стацыянарныя), шахтавыя, марскія, авіяцыйныя і інш. Стацыянарныя размяшчаюцца ў незаглыбленых, паўзаглыбленых і шахтавых збудаваннях, уваходзяць у комплексы стратэгічныя, процісамалётнай, проціракетнай. процікасм. абароны і інш. Шахтавыя прызначаны для ўтрымання стратэгічных ракет, засцярогі іх ад ядз. зброі.

Наземныя размяшчаюцца на трансп. сродках высокай праходнасці, падзяляюцца на чыг. і палявыя, або грунтавыя (самаходныя, буксоўныя, вазімыя). Марскія размяшчаюцца на палубе або ў спец. адсеках (кантэйнерах) караблёў і падводных лодак; авіяц. — пад крылом і фюзеляжам самалётаў і верталётаў.

С.​Б.​Мілаванаў.

Пускавыя ўстаноўкі: а, б — нахіленага пуску і адкрытая рухомая вертыкальнага пуску (1 — аснова, 2 — станок, 3 — механізмы наводкі, 4 — накіравальная, 5 — пускавы стол); в — шахтавая для ракет «Мінітмен» (ЗША; 1 — апаратура кіравання і крыніцы электрасілкавання, 2 — люк, 3 — ахоўны дах з накрыўкай, 4 — агаловак, 5 — кампрэсарная, 6 — шахтавы ствол); г — мабільная для ракет Р-17 м «Эльбрус» (на шасі МАЗ-543А).

т. 13, с. 127

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАФТАЗДАБЫ́ЧА,

працэсы здабычы нафты з нетраў і падрыхтоўкі яе да перапрацоўкі. Ажыццяўляецца праз буравыя свідравіны за кошт прыроднай энергіі пласта (унутрыпластавога ціску) і энергіі, што пэўным чынам падаецца ў свідравіну. Спосаб Н., пры якім выкарыстоўваецца энергія пласта, наз. фантанным, а спосабы, калі нафта падымаецца на паверхню за кошт энергіі, што падводзіцца звонку, наз. механізаванымі (іх разнавіднасці — кампрэсарны і помпавы спосабы).

Пры кампрэсарным, або газліфтным (гл. Газліфт). метадзе Н. ў свідравіну запампоўваюць газ, які змешваецца з нафтай і зніжае яе шчыльнасць. Дзякуючы гэтаму забойны ціск становіцца ніжэй за пластавы, а перапад ціскаў выклікае рух вадкасці з пласта да паверхні зямлі. Пры помпавым спосабе на пэўную глыбіню апускаюць штангавыя свідравінныя помпы, што прыводзяцца ў дзеянне ад станкоў-качалак (спосаб выкарыстоўваецца на большасці нафтавых радовішчаў свету), або бясштангавыя, пераважна цэнтрабежныя электрапомпы, да якіх праз свідравіны падводзяць эл. энергію. Найб. эфектыўным метадам павелічэння адбору нафты з пласта з’яўляецца падтрыманне пластавога ціску запампоўкай вады (або газу) у нафтавы пласт. Аднак метады воднага ўздзеяння на пласты не забяспечваюць поўнага здабывання геал. запасаў нафты: у нетрах яе застаецца больш палавіны, а на радовішчах вязкіх нафтаў — 85% разведаных запасаў. Для павышэння каэф. нафтааддачы (адносіны колькасці здабытай нафты да першапачатковага яе запасу ў пакладзе) выкарыстоўваюць розныя фіз. і хім. метады выціскання нафты з пласта. Напр., пры запампоўванні ў нафтавы пласт вады з дабаўкай паверхнева-актыўных рэчываў паніжаецца паверхневае нацяжэнне на мяжы нафта—вада, павялічваецца рухомасць нафты і паляпшаецца яе выцясненне вадой. Для павелічэння эфектыўнасці распрацоўкі радовішчаў з нафтамі павышанай вязкасці ўжываюць цеплавыя метады ўздзеяння на паклад: запампоўка ў пласты гарачай вады, пары і ўнутрыпластавое гарэнне. Для інтэнсіфікацыі Н. побач з уздзеяннем непасрэдна на паклад выкарыстоўваюць розныя хім., фіз. і цеплавыя спосабы ўздзеяння на прызабойную зону з мэтай паляпшэння фільтрацыйных уласцівасцей нафтавага пласта. Здабытая з нетраў нафта змяшчае спадарожны газ (50—100 м³/т), ваду (200—300 кг/т), мінер. солі (да 10—15 кг/т), мех. дамешкі. Перад транспарціроўкай і падачай на перапрацоўку газы, мех. дамешкі, асн. ч. вады і солей выдаляюць з нафты.

На Беларусі Н. пачалася ў 1964 (Рэчыцкае радовішча нафты). Пры распрацоўцы нафтавых радовішчаў шырока выкарыстоўваецца падтрыманне пластавога ціску, асн. спосаб Н. — помпавы. Гл. таксама Нафтаздабыўная прамысловасць.

Літ.:

Химия нефти и газа. 3 изд. СПб., 1995;

Технология и техника добычи нефти. М., 1986.

В.​А.​Вядзернікаў.

Схема нафтаздабычы глыбінна-помпавым спосабам: 1 — станцыя кіравання электрапрыводам; 2 — лябёдка для апускання кабелю ў свідравіну; 3 — помпава-кампрэсарная труба; 4 — апускная цэнтрабежная помпа; 5 — электрарухавік.
Да арт. Нафтаздабыча. Схема павелічэння адбору нафты з пласта: 1 — унутрыконтурным завадненнем; 2 — законтурным завадненнем.

т. 11, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)