кампаньё́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кампаньё́н кампаньё́ны
Р. кампаньё́на кампаньё́наў
Д. кампаньё́ну кампаньё́нам
В. кампаньё́на кампаньё́наў
Т. кампаньё́нам кампаньё́намі
М. кампаньё́не кампаньё́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кампаньён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто складае кампанію каму-н., разам з кім-н. удзельнічае ў чым-н.

2. Член прамысловай або гандлёвай кампаніі; саўладальнік.

|| ж. кампаньёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. кампаньёнскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампаньён м. компаньо́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кампаньён, ‑а, м.

1. Той, хто складае кампанію каму‑н., разам з кім‑н. удзельнічае ў чым‑н. Фёдар Міхайлавіч Мешчаракоў спяшаўся на аб’ект, і я папрасіўся да яго ў кампаньёны. Дадзіёмаў. Міхась іграць перастаў, а за ім змоўклі галасы і яго кампаньёнаў. Скрыган.

2. Член прамысловай або гандлёвай кампаніі.

[Фр. compagnon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампаньён м.

1. (спадарожнік) Gefährte m -n, -n;

2. гандл Kompagnon [-panjõ:] m -s, -s, Téilhaber m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кампаньён

(фр. compagnon)

1) член гандлёвай або прамысловай кампаніі​1 1;

2) той, хто разам з кім-н. удзельнічае ў чым-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

компаньо́н кампаньён, -на м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кампаньёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. кампаньён.

2. Жанчына, якую наймалі ў панскі дом для забаўляння і суправаджэння куды-н. (уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супо́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Таварыш па сумеснай дзейнасці, паплечнік, аднадумец; кампаньён.

2. Саўдзельнік, хаўруснік у якіх-н. злачынных справах.

|| ж. супо́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. супо́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

companion [kəmˈpæniən] n.

1. кампаньён, тава́рыш; спадаро́жнік

2. па́рная рэч

3. даве́днік, дапамо́жнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)