камбінато́рны, -ая, -ае (спец.).

Заснаваны на камбінаванні.

К. аналіз (у матэматыцы). Камбінаторнае змяненне гукаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камбінато́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. камбінато́рны камбінато́рная камбінато́рнае камбінато́рныя
Р. камбінато́рнага камбінато́рнай
камбінато́рнае
камбінато́рнага камбінато́рных
Д. камбінато́рнаму камбінато́рнай камбінато́рнаму камбінато́рным
В. камбінато́рны (неадуш.)
камбінато́рнага (адуш.)
камбінато́рную камбінато́рнае камбінато́рныя (неадуш.)
камбінато́рных (адуш.)
Т. камбінато́рным камбінато́рнай
камбінато́рнаю
камбінато́рным камбінато́рнымі
М. камбінато́рным камбінато́рнай камбінато́рным камбінато́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

камбінато́рны спец. комбинато́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камбінато́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які асноўваецца на камбінаванні. Камбінаторны аналіз у матэматыцы. Камбінаторнае змяненне гукаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камбінато́рны матэм. kombinatórisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

камбінато́рны

(ад лац. combinare = звязваць, спалучаць)

1) які адносіцца да камбінаторыкі (напр. к. аналіз);

2) лінгв. пазіцыйны; які залежыць ад пазіцыйнага становішча гукаў і іх артыкуляцыйнага ўзаемадзеяння (гл. алафон).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ло́гіка-камбінато́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ло́гіка-камбінато́рны ло́гіка-камбінато́рная ло́гіка-камбінато́рнае ло́гіка-камбінато́рныя
Р. ло́гіка-камбінато́рнага ло́гіка-камбінато́рнай
ло́гіка-камбінато́рнае
ло́гіка-камбінато́рнага ло́гіка-камбінато́рных
Д. ло́гіка-камбінато́рнаму ло́гіка-камбінато́рнай ло́гіка-камбінато́рнаму ло́гіка-камбінато́рным
В. ло́гіка-камбінато́рны (неадуш.)
ло́гіка-камбінато́рнага (адуш.)
ло́гіка-камбінато́рную ло́гіка-камбінато́рнае ло́гіка-камбінато́рныя (неадуш.)
ло́гіка-камбінато́рных (адуш.)
Т. ло́гіка-камбінато́рным ло́гіка-камбінато́рнай
ло́гіка-камбінато́рнаю
ло́гіка-камбінато́рным ло́гіка-камбінато́рнымі
М. ло́гіка-камбінато́рным ло́гіка-камбінато́рнай ло́гіка-камбінато́рным ло́гіка-камбінато́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАМБІНАТО́РНЫ АНА́ЛІЗ,

камбінаторыка, раздзел матэматыкі, які вывучае ўласцівасці сукупнасцей элементаў некаторага канечнага мноства ў адпаведнасці з зададзенымі правіламі. Кожнае правіла вызначае спосаб пабудовы некаторай канструкцыі (камбінаторнай канфігурацыі — перастаноўкі, размяшчэння, спалучэння ці інш.) з элементаў зыходнага мноства. Метады К.а. выкарыстоўваюцца ў тэорыі імавернасцей, тэорыі лікаў і інш. Мэта К.а. — вывучэнне камбінаторных канфігурацый, пытанняў іх існавання, алгарытмаў пабудавання, рашэнне задач на пералічэнне.

Задачы К.а. вядомы з глыбокай старажытнасці (у прыватнасці, вывучаліся магічныя квадраты). Матэматыкам Стараж. Усходу была вядома формула, якая выражае лік спалучэнняў праз бінаміяльныя каэфіцыенты, і формула Ньютана бінома з натуральным паказчыкам ступені. Станаўленне К.а. як навукі звязана з працамі Я.Бернулі, Г.Лейбніца, Б.Паскаля, П.Ферма, Л.Эйлера. У 1950-я г. на развіццё К.а. значны ўплыў зрабілі кібернетыка, дыскрэтная матэматыка, тэорыі планавання і інфармацыі.

Літ.:

Рыбников К.А. Введение в комбинаторный анализ. 2 изд. М., 1985.

С.​У.​Доўнар.

т. 7, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

комбинато́рный спец. камбінато́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАМБІНАТО́РЫКА,

тое, што камбінаторны аналіз.

т. 7, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)