Камаро́вічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Камаро́вічы
Р. Камаро́віч
Камаро́вічаў
Д. Камаро́вічам
В. Камаро́вічы
Т. Камаро́вічамі
М. Камаро́вічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Камаровічы (в., Чэрыкаўскі р-н) 5/287—288; 11/265 (к.), 266

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Камаровічы (в., Петрыкаўскі р-н) 1/225 (к.); 5/287; 6/455 (к.); 8/425; 11/539

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАМАРО́ВІЧЫ,

вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Арэса. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 59 км на Пн ад г. Петрыкаў, 224 км ад Гомеля, 46 км ад чыг. ст. Муляраўка. 879 ж., 356 двароў (1997). Сярэдняя школа, Палац культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 7, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМАРО́ВІЧЫ,

вёска ў Рэчыцкім с/с Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Волчас. Цэнтр калгаса. За 12 км на ПнУ ад Чэрыкава, 114 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Крычаў 1-ы. 302 ж., 99 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква (19 ст.), каля вёскі — гарадзішча.

т. 7, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

талчая́ Прадпрыемства для апрацоўкі пянькі (с. Камаровічы і в. Задобрасць на р. Добрасці Крыч. староства Меер, 1786, 102).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)