ка́ліева-алюмі́ніевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́ліева-алюмі́ніевы ка́ліева-алюмі́ніевая ка́ліева-алюмі́ніевае ка́ліева-алюмі́ніевыя
Р. ка́ліева-алюмі́ніевага ка́ліева-алюмі́ніевай
ка́ліева-алюмі́ніевае
ка́ліева-алюмі́ніевага ка́ліева-алюмі́ніевых
Д. ка́ліева-алюмі́ніеваму ка́ліева-алюмі́ніевай ка́ліева-алюмі́ніеваму ка́ліева-алюмі́ніевым
В. ка́ліева-алюмі́ніевы (неадуш.)
ка́ліева-алюмі́ніевага (адуш.)
ка́ліева-алюмі́ніевую ка́ліева-алюмі́ніевае ка́ліева-алюмі́ніевыя (неадуш.)
ка́ліева-алюмі́ніевых (адуш.)
Т. ка́ліева-алюмі́ніевым ка́ліева-алюмі́ніевай
ка́ліева-алюмі́ніеваю
ка́ліева-алюмі́ніевым ка́ліева-алюмі́ніевымі
М. ка́ліева-алюмі́ніевым ка́ліева-алюмі́ніевай ка́ліева-алюмі́ніевым ка́ліева-алюмі́ніевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ка́ліеваа́гніевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́ліеваа́гніевы ка́ліеваа́гніевая ка́ліеваа́гніевае ка́ліеваа́гніевыя
Р. ка́ліеваа́гніевага ка́ліеваа́гніевай
ка́ліеваа́гніевае
ка́ліеваа́гніевага ка́ліеваа́гніевых
Д. ка́ліеваа́гніеваму ка́ліеваа́гніевай ка́ліеваа́гніеваму ка́ліеваа́гніевым
В. ка́ліеваа́гніевы (неадуш.)
ка́ліеваа́гніевага (адуш.)
ка́ліеваа́гніевую ка́ліеваа́гніевае ка́ліеваа́гніевыя (неадуш.)
ка́ліеваа́гніевых (адуш.)
Т. ка́ліеваа́гніевым ка́ліеваа́гніевай
ка́ліеваа́гніеваю
ка́ліеваа́гніевым ка́ліеваа́гніевымі
М. ка́ліеваа́гніевым ка́ліеваа́гніевай ка́ліеваа́гніевым ка́ліеваа́гніевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ка́ліеваа́трыевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́ліеваа́трыевы ка́ліеваа́трыевая ка́ліеваа́трыевае ка́ліеваа́трыевыя
Р. ка́ліеваа́трыевага ка́ліеваа́трыевай
ка́ліеваа́трыевае
ка́ліеваа́трыевага ка́ліеваа́трыевых
Д. ка́ліеваа́трыеваму ка́ліеваа́трыевай ка́ліеваа́трыеваму ка́ліеваа́трыевым
В. ка́ліеваа́трыевы (неадуш.)
ка́ліеваа́трыевага (адуш.)
ка́ліеваа́трыевую ка́ліеваа́трыевае ка́ліеваа́трыевыя (неадуш.)
ка́ліеваа́трыевых (адуш.)
Т. ка́ліеваа́трыевым ка́ліеваа́трыевай
ка́ліеваа́трыеваю
ка́ліеваа́трыевым ка́ліеваа́трыевымі
М. ка́ліеваа́трыевым ка́ліеваа́трыевай ка́ліеваа́трыевым ка́ліеваа́трыевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ГРАНАДЫЯРЫ́Т,

магматычная інтрузіўная поўнакрышт. горная парода, прамежкавая паводле саставу паміж гранітамі і кварцавым дыярытам. Складаецца з плагіяклазу (65—90%), каліева-натрыевага палявога шпату, кварцу, рагавой падманкі, біятыту, радзей піраксену і акцэсорных мінералаў (апатыт, магнетыт, сфен і інш.). Колер зеленавата-шэры. У залежнасці ад структуры і тэкстуры адрозніваюць гранадыярыт: парфірападобныя, раўнамерна-, буйна-, сярэдне-, дробна-, тонказярністыя, аплітавыя, пегматоідныя, масіўныя, у палоску, плямістыя і інш. Глыбінны аналаг дацыту. Шчыльн. 2700—2900 кг/м³. Трываласць на сцісканне 100—300 МПа. Гранадыярыт развіты ва ўсіх раёнах, дзе пашыраны кіслыя глыбінныя пароды. На Беларусі вядомы ў саставе крышт. фундамента. Выкарыстоўваецца як абліцовачны камень і друз.

У.Я.Бардон.

т. 5, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЭ́КА-ПЕРСІ́ДСКІЯ ВО́ЙНЫ 500—449 да н.э., войны паміж Персіяй і стараж.-грэч. полісамі (гарадамі-дзяржавамі) Балканскага п-ва. Гал. прычына войнаў — захопніцкая палітыка Персіі (гл. Ахеменідаў дзяржава) у басейне ўсх. ч. Міжземнага м. Падставай для перс. ўварвання паслужыла дапамога ваен. караблёў Афін і Эрэтрыі іанійскім гарадам на чале з г. Мілет, што паўсталі супраць Персіі. Першы паход перс. войска ў Грэцыю пад камандаваннем Мардонія вясной 492 да н.э. быў няўдалы: флот разбіла бура. Перс. цар Дарый накіраваў у Грэцыю паслоў з патрабаваннем «зямлі і вады», г. зн. прызнання залежнасці ад Персіі, але самыя вял. полісы — Афіны і Спарта — яму не скарыліся. Гэта стала прычынай 2-га паходу персаў. Вясной 490 да н.э. перс. армія на чале з Датысам і Артафернам пераправілася цераз мора і, захапіўшы а-вы Родас, Наксас, Дэлас і Эўбею, высадзілася на ўзбярэжжы Атыкі. 13.9.490 да н.э. аб’яднаныя сілы афінян і платэйцаў пад камандаваннем афінскага стратэга Мільтыяда ў Марафонскай бітве разграмілі перс. армію. Пасля смерці Дарыя цар Ксеркс з вял. войскам уварваўся ў Эладу. Для барацьбы з ім быў створаны абарончы саюз 31 горада на чале са Спартай. Пад Фермапіламі персы разбілі грэч. атрад на чале са спартанскім царом Леанідам, занялі Беотыю і Атыку, захапілі Афіны. Ход вайны змяніла бітва каля в-ва Саламін (28.9.480 да н.э.), якая прынесла перамогу грэкам. У 479 да н.э. каля г. Платэі рагромлена сухапутнае войска персаў, перс. флот разбіты ў вусці р. Эўрымедонт у 469. У апошняй бітве паміж персамі і грэкамі, якая адбылася ў 449 да н.э. паблізу кіпрскага г. Саламін, персы пацярпелі паражэнне. Паводле заключанага т.зв. Каліева міру Персія адмаўлялася ад гегемоніі ў Эгейскім м., грэч. гарадах М.Азіі і на шляхах у Прычарнамор’е. Перамога грэкаў у вайне была абумоўлена перавагай грэч. узбр. сіл, асабліва марскога флоту, і ваен. тактыкай, што было вынікам больш высокага ўзроўню сац.-эканам. развіцця грэч. полісаў у 5 ст. да н.э. Грэкі атрымалі новыя гандл. шляхі, новыя рынкі, паскорылася развіццё грэч. эканомікі і культуры.

Літ.:

Лисовый И.А., Ревяко К.А. Античный мир в терминах, именах и названиях. Мн., 1996.

Н.А.Дзянісава.

т. 5, с. 491

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)