каля́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каля́дны каля́дная каля́днае каля́дныя
Р. каля́днага каля́днай
каля́днае
каля́днага каля́дных
Д. каля́днаму каля́днай каля́днаму каля́дным
В. каля́дны (неадуш.)
каля́днага (адуш.)
каля́дную каля́днае каля́дныя (неадуш.)
каля́дных (адуш.)
Т. каля́дным каля́днай
каля́днаю
каля́дным каля́днымі
М. каля́дным каля́днай каля́дным каля́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

каля́дны рожде́ственский, креще́нский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каля́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каляд; такі, які бывае на каляды. Калядныя песні. Калядныя маразы. □ Калядная ночка ўвесь свет пакрывае, Па белай ад пуху зямельцы снуе. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каля́дны Wihnachts-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Каля́ды, -ля́д і Ко́ляды, -ляд (з вялікай літары).

Народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання, звязанае з перыядам зімовага сонцастаяння (адзначаецца 25 снежня па старым стылі і ў наступныя дні да Вадохрышча).

Посная куцця на Каляды.

|| прым. каля́дны, -ая, -ае.

Калядныя вечары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каляда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

Старадаўні (у 2 знач.) абрад хаджэння па хатах у калядныя вечары з віншаваннем, велічальнымі песнямі, а таксама песня, што спяваецца ў час гэтага абраду, і пачастункі, атрыманыя ад гаспадара за віншаванне і песні.

|| прым. каля́дны, -ая, -ае.

Калядная песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свято́чна-каля́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. свято́чна-каля́дны свято́чна-каля́дная свято́чна-каля́днае свято́чна-каля́дныя
Р. свято́чна-каля́днага свято́чна-каля́днай
свято́чна-каля́днае
свято́чна-каля́днага свято́чна-каля́дных
Д. свято́чна-каля́днаму свято́чна-каля́днай свято́чна-каля́днаму свято́чна-каля́дным
В. свято́чна-каля́дны (неадуш.)
свято́чна-каля́днага (адуш.)
свято́чна-каля́дную свято́чна-каля́днае свято́чна-каля́дныя (неадуш.)
свято́чна-каля́дных (адуш.)
Т. свято́чна-каля́дным свято́чна-каля́днай
свято́чна-каля́днаю
свято́чна-каля́дным свято́чна-каля́днымі
М. свято́чна-каля́дным свято́чна-каля́днай свято́чна-каля́дным свято́чна-каля́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

рожде́ственский каля́дны;

рожде́ственский дед каля́дны дзед;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свя́точный каля́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мясае́д, -у, М -дзе, м.

Перыяд пасля Каляд, калі праваслаўная царква дазваляе есці мясное.

Калядны м.

|| прым. мясае́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)