кальцы́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. кальцы́т
Р. кальцы́ту
Д. кальцы́ту
В. кальцы́т
Т. кальцы́там
М. кальцы́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кальцы́т, -ту м., мин. кальци́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кальцы́т, ‑у, ДМ ‑цыце, м.

Мінерал, састаўная частка вапняку, мармуру і інш.; вапнавы шпат.

[Ад лац. calx, calcis — вапна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кальцыт 1/406; 2/593; 3/108; 5/157, 282, 436; 7/31, 132

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЬЦЫ́Т [ад лац. calx (calcis) паленая вапна],

вапнавы шпат, мінерал класа карбанатаў, карбанат кальцыю, CaCO3 Гал. пародаўтваральны мінерал мелу, вапняку, мармуру; часта змяшчае прымесі магнію, жалеза, марганцу. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, ромбаэдрычныя, пласціністыя і інш. Агрэгаты зярністыя, сталактытападобныя, зямлістыя, валакністыя. Бясколерны ці белы, прымесямі можа быць афарбаваны ў розныя колеры. Бляск шляпы. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 2,7—2,8 г/см³. Крохкі. Разнавіднасці: ісландскі шпат, антраканіт — чорны К. Паходжанне — арганічнае, хім. асаджэнне ў вадаёмах, гідратэрмальнае, метамарфічнае. Выкарыстоўваецца для вытв-сці партландцэменту, вапнавання глеб, як флюс пры выплаўцы жалеза і інш. металаў, у буд-ве і інш. На Беларусі трапляецца па ўсім разрэзе асадкавага чахла.

У.​Я.​Бардон.

Кальцыт.

т. 7, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кальцы́т

(ад лац. calx, -lcis = вапна)

мінерал класа карбанатаў састаўная частка вапняку, мармуру і інш.; вапнавы шпат.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кальци́т мин. кальцы́т, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВА́ПНАВЫ ШПАТ,

гл. Кальцыт.

т. 3, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вапняковы шпат, гл. Кальцыт

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

calcite

[ˈkælsaɪt]

n.

кальцы́тm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)