Кальцыевая салетра 1/168; 9/329

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кальцыевая салетра

т. 7, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ка́льцыевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кальцыю, змяшчае кальцый. Кальцыевыя солі. Кальцыевы сплаў. Кальцыевая салетра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́льцыевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́льцыевы ка́льцыевая ка́льцыевае ка́льцыевыя
Р. ка́льцыевага ка́льцыевай
ка́льцыевае
ка́льцыевага ка́льцыевых
Д. ка́льцыеваму ка́льцыевай ка́льцыеваму ка́льцыевым
В. ка́льцыевы (неадуш.)
ка́льцыевага (адуш.)
ка́льцыевую ка́льцыевае ка́льцыевыя (неадуш.)
ка́льцыевых (адуш.)
Т. ка́льцыевым ка́льцыевай
ка́льцыеваю
ка́льцыевым ка́льцыевымі
М. ка́льцыевым ка́льцыевай ка́льцыевым ка́льцыевых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гідракарбана́тна-ка́льцыевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гідракарбана́тна-ка́льцыевы гідракарбана́тна-ка́льцыевая гідракарбана́тна-ка́льцыевае гідракарбана́тна-ка́льцыевыя
Р. гідракарбана́тна-ка́льцыевага гідракарбана́тна-ка́льцыевай
гідракарбана́тна-ка́льцыевае
гідракарбана́тна-ка́льцыевага гідракарбана́тна-ка́льцыевых
Д. гідракарбана́тна-ка́льцыеваму гідракарбана́тна-ка́льцыевай гідракарбана́тна-ка́льцыеваму гідракарбана́тна-ка́льцыевым
В. гідракарбана́тна-ка́льцыевы (неадуш.)
гідракарбана́тна-ка́льцыевага (адуш.)
гідракарбана́тна-ка́льцыевую гідракарбана́тна-ка́льцыевае гідракарбана́тна-ка́льцыевыя (неадуш.)
гідракарбана́тна-ка́льцыевых (адуш.)
Т. гідракарбана́тна-ка́льцыевым гідракарбана́тна-ка́льцыевай
гідракарбана́тна-ка́льцыеваю
гідракарбана́тна-ка́льцыевым гідракарбана́тна-ка́льцыевымі
М. гідракарбана́тна-ка́льцыевым гідракарбана́тна-ка́льцыевай гідракарбана́тна-ка́льцыевым гідракарбана́тна-ка́льцыевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

на́трыева-ка́льцыевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. на́трыева-ка́льцыевы на́трыева-ка́льцыевая на́трыева-ка́льцыевае на́трыева-ка́льцыевыя
Р. на́трыева-ка́льцыевага на́трыева-ка́льцыевай
на́трыева-ка́льцыевае
на́трыева-ка́льцыевага на́трыева-ка́льцыевых
Д. на́трыева-ка́льцыеваму на́трыева-ка́льцыевай на́трыева-ка́льцыеваму на́трыева-ка́льцыевым
В. на́трыева-ка́льцыевы (неадуш.)
на́трыева-ка́льцыевага (адуш.)
на́трыева-ка́льцыевую на́трыева-ка́льцыевае на́трыева-ка́льцыевыя (неадуш.)
на́трыева-ка́льцыевых (адуш.)
Т. на́трыева-ка́льцыевым на́трыева-ка́льцыевай
на́трыева-ка́льцыеваю
на́трыева-ка́льцыевым на́трыева-ка́льцыевымі
М. на́трыева-ка́льцыевым на́трыева-ка́льцыевай на́трыева-ка́льцыевым на́трыева-ка́льцыевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

карбана́тна-ка́льцыевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карбана́тна-ка́льцыевы карбана́тна-ка́льцыевая карбана́тна-ка́льцыевае карбана́тна-ка́льцыевыя
Р. карбана́тна-ка́льцыевага карбана́тна-ка́льцыевай
карбана́тна-ка́льцыевае
карбана́тна-ка́льцыевага карбана́тна-ка́льцыевых
Д. карбана́тна-ка́льцыеваму карбана́тна-ка́льцыевай карбана́тна-ка́льцыеваму карбана́тна-ка́льцыевым
В. карбана́тна-ка́льцыевы (неадуш.)
карбана́тна-ка́льцыевага (адуш.)
карбана́тна-ка́льцыевую карбана́тна-ка́льцыевае карбана́тна-ка́льцыевыя (неадуш.)
карбана́тна-ка́льцыевых (адуш.)
Т. карбана́тна-ка́льцыевым карбана́тна-ка́льцыевай
карбана́тна-ка́льцыеваю
карбана́тна-ка́льцыевым карбана́тна-ка́льцыевымі
М. карбана́тна-ка́льцыевым карбана́тна-ка́льцыевай карбана́тна-ка́льцыевым карбана́тна-ка́льцыевых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевы гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевая гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевае гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевыя
Р. гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевага гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевай
гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевае
гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевага гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевых
Д. гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыеваму гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевай гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыеваму гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевым
В. гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевы (неадуш.)
гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевага (адуш.)
гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевую гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевае гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевыя (неадуш.)
гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевых (адуш.)
Т. гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевым гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевай
гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыеваю
гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевым гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевымі
М. гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевым гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевай гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевым гідракарбана́тна-сульфа́тна-ка́льцыевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АЗО́ТНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,

мінеральныя і арган. рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння раслін азотам. Падзяляюцца на арганічныя ўгнаенні (гной, торф, кампост), якія акрамя азоту маюць у сабе інш. элементы, мінеральныя ўгнаенні (выпускаюцца прам-сцю ў цвёрдым ці вадкім стане) і зялёныя ўгнаенні (гл. Сідэрацыя). У мінеральных азот можа быць у аміячнай (NH3), аміячна-нітратнай (NH3 і NO3), нітратнай (NO3) і аміднай (NH2) формах. Асн. віды мінер. азотных угнаенняў: аміячныя, аманійныя, нітратныя, аманійна-нітратныя, амідныя, аманійна-нітратна-амідныя.

Аміячныя і аманійныя ўгнаенні: вадкі аміяк, аміячная вада, сульфаты амонію, амонію-натрыю. Раствараюцца ў глебавай вадзе, значная частка іонаў амонію звязваецца ў маларухомую форму, якая пад уздзеяннем спецыфічных бактэрый глебы пераходзіць у больш рухомую нітратную форму і засвойваецца раслінамі. Выкарыстоўваюцца для ўсіх с.-г. культур на някіслых глебах і кіслых пры іх вапнаванні. Нітратныя ўгнаенні: натрыевая і кальцыевая салетры. Іоны натрыю і кальцыю паглынаюцца цвёрдай фазай глебы і раслінамі спажываюцца менш, чым нітратны азот, што прыводзіць да падшчалочвання глебы. Выкарыстоўваюцца на ўсіх глебах для ўнясення перад сяўбой і для ўсіх відаў раслін у перыяд вегетацыі. Аманійна-нітратныя ўгнаенні: аміячная салетра, сумесі сульфат-нітрат амонію, вапнава-аміячная салетра. Выкарыстоўваюцца ў розных кліматычных зонах для розных глебаў. Амідныя ўгнаенні бываюць хутка дзейныя (карбамід) і павольна дзейныя (урэаформ—карбаміда-фармальдэгідныя ўгнаенні). Аманійна-нітратна-амідныя ўгнаенні — канцэнтраваныя растворы карбаміду, нітрату амонію і іх растворы ў аміячнай вадзе (аміякаты). Эфектыўныя пры ўнясенні ў глебу для падкормкі раслін, аміякаты — для невегетуючых с.-г. культур. На Беларусі (Гродзенскі азотна-тукавы завод) вырабляюць аміячную салетру, карбамід, вадкія ўгнаенні і сульфат амонію.

Літ.:

Агрохимия. М., 1982;

Баранов П.А., Алейнов Д.П., Олевский В.М. Азотные растворы... // Химия в сельском хозяйстве. 1983. № 5.

т. 1, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́ДАЖСКАЕ ВО́ЗЕРА, Ладага,

Няво. Найбуйнейшае прэснаводнае возера ў Еўропе; на ПнЗ еўрап. часткі Рас. Федэрацыі, у Карэліі і Ленінградскай вобл. Пл. 17,7 тыс. км2 (з астравамі 18,1 тыс. км2). Даўж. 219 км, сярэдняя шыр. 83 км, сярэдняя глыб. 51 м, найб. 230 м. Аб’ём вады 908 км3. Катлавіна тэктанічна-ледавіковага паходжання. Дно складанай будовы, у паўн. і цэнтр. частках выслана ілам. Паўн. і паўн.-зах. берагі высокія, скалістыя, глыбока парэзаны фіёрдападобнымі залівамі. Шматлікія лясістыя астравы ўтвараюць шхеры. Паўд. берагі пераважна невысокія, спадзістыя, слабапарэзаныя, з берагавымі валамі і дзюнамі. У многіх месцах прыбярэжжа нагрувашчанне валуноў. На возеры каля 660 астравоў, з іх каля 500 у паўн.-зах. яго частцы. каля 65 — у цэнтральнай, у т.л. Валаамскія астравы і Зах. архіпелаг. Вадазборны басейн (пл. 276 тыс. км2) уключае каля 50 тыс. азёр (найб. Анежскае, Ільмень, Сайма) і 3,5 тыс. рэк даўж. больш за 10 км; упадаюць 35 рэк, найб. з іх Свір, Волхаў, Вуокса; выцякае р. Нява, якая звязвае возера з Фінскім зал. З бас. Волгі — звязана Волга-Балтыйскім водным шляхам, Вышневалоцкай і Ціхвінскай сістэмамі, з Белым морам — праз р. Свір, Анежскае воз. і Беламорска-Балтыйскі канал. Клімат умерана халодны. Сярэдняя т-ра паветра ў лют. ад -8 да -10 °C, у ліп. 16—17 °C; т-ра вады — на паверхні ў жн. каля 16 °C (найб. 25 °C), у глыбінных пластах летам 4—4,5, зімой 2—2,5 °C. Ападкаў каля 550 мм за год. Возера халаднаводнае, з запаволенымі біял. працэсамі. Характэрны згонна-нагонныя з’явы, сейшы, штормы. Прыбярэжная частка замярзае ў ліст.снеж., цэнтр. частка — у снеж.сак., крыгалом у цэнтр. частцы ў 2-й пал. сак., у паўн. частцы ў 1-й пал. мая. Празрыстасць вады ў цэнтр. частцы 4,5 м, каля берагоў 1—2,5 м, на 3 ад вострава Валаам да 8—10 м. Вада прэсная, гідракарбанатна-кальцыевая, з мінералізацыяй 56 мг/л. Каля 58 відаў рыб, у т.л. прамысловыя: асетр, вугор, ласось, стронга, судак, лешч, акунь, корушка, плотка, шчупак. Трапляецца цюлень. Рыбалоўства. Суднаходства. Рэкрэацыя. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння. У 9—12 ст. праз Л.в. праходзіў водны шлях «з варагаў у грэкі». З ліст. 1941 да студз. 1944 па Л.в. праходзіла «Дарога жыцця» ў блакіраваны ням. фашыстамі Ленінград. У сувязі з індустрыялізацыяй рэгіёна Л.в. падпала пад значнае антрапагеннае ўздзеянне (забруджванне, эўтрафаванне). На берагах Л.в. гарады Прыазёрск, Петракрэпасць, Сортавала, Новая Ладага, Шлісельбург і інш.

Ладажскае возера.

т. 9, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)