ка́лы, -лаў (ед. ка́ла ж.) бот. ка́ллы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́ла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ка́ла ка́лы
Р. ка́лы ка́лаў
Д. ка́ле ка́лам
В. ка́лу ка́лы
Т. ка́лай
ка́лаю
ка́ламі
М. ка́ле ка́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ко́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ко́л калы́
Р. кала́ кало́ў
Д. калу́ кала́м
В. ко́л калы́
Т. кало́м кала́мі
М. кале́ кала́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сако́л, -кала́, мн. -калы́, -кало́ў, м. (разм.).

Тое, што і сокал.

Гол як сакол — надта бедны, нічога не мае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пярэ́вітка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Кручаны дубец, лазіна, якой перавіваюць калы ў плоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛЕСАМАТЭРЫЯ́ЛЫ,

матэрыялы з драўніны. Захоўваюць яе прыродную структуру і хім. састаў. Бываюць хвойныя (хвоя, елка, піхта, лістоўніца, кедр) і лісцевыя (бяроза, дуб, асіна, граб, бук, ясень і інш.); неапрацаваныя круглыя (бярвенне, жэрдзе, калы і інш.) і апрацаваныя (піламатэрыялы — дошкі, брусы, брускі, рэйкі, шпалы, а таксама колатыя Л., струганая і лушчаная шпона). Да Л. адносяць і пнёва-каранёвыя масы, сучча, кару, пілавінне, трэскі і інш. Перапрацоўваюцца на лесапільных з-дах, выкарыстоўваюцца пры вытв-сці мэблі, буд. дэталей і канструкцый, у цэлюлозна-папяровай і лесахім. вытв-сці.

Круглыя Л. атрымліваюць распілоўкай ствалоў (хлыстоў) на адрэзкі — сартыменты (кароткія да 2,5 м, доўгія 2,5—8 м, даўгамерныя больш за 8 м). Падтаварнік (дыяметр у верхнім водрубе 8—13 см, даўжыня 3—9 м), жэрдзе (адпаведна 3—7 см і 3—9 м), калы (6 см і да 2,85 м) выкарыстоўваюць для абрашоткі ў пакрыццях, агароджах, насцілах і інш. Гл. таксама Лесанарыхтоўчая прамысловасць, Лесанарыхтоўчыя работы.

І.​І.​Леановіч.

т. 9, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

павыло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выламаць што‑н. у многіх месцах, выламаць усё, многае. Павыломваць калы з плота.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кол, кала́, мн. калы́, кало́ў, м.

Завостраная на канцы палка, шост.

Часаць кляновы к.

Хоць кол на галаве чашы каму — пра ўпартага, няўступчывага чалавека, які не паддаецца ўгаворам.

|| памянш. кало́к, калка́, мн. калкі́, калко́ў, м., кало́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. і ко́лік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазачэ́сваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зачасаць, прычасаць усё, многае. Пазачэсваць валасы.

пазачэ́сваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зачасаць, завастрыць усё, многае. Пазачэсваць калы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суко́л ’кручаны дубец, якім звязваюць два калы ў плоце’ (полац., Нар. лекс.), ’зварот, закрут’ (Ласт.), ’месца, дзе плот пад кутом ламаецца на тры колікі’: на сукол плоту (ушац., Нар. медыцына, 176), суко́лы ’парныя калы’ (Касп.; в.-дзв., Нар. сл.), ’два перавітыя віткай калкі ў плоце’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Ад сукаць ’скручваць’, гл. сукал, збліжанае да кол, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)