кале́ндула, -ы, ж.

1. Тое, што і наготкі.

2. Лекавы прэпарат з гэтай расліны.

Раствор календулы.

Мазь календулы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кале́ндула

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. кале́ндула
Р. кале́ндулы
Д. кале́ндуле
В. кале́ндулу
Т. кале́ндулай
кале́ндулаю
М. кале́ндуле

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кале́ндула ж., бот., фарм. кале́ндула

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кале́ндула ж.

1. бот. кале́ндула, -лы ж., наго́ткі, -каў мн., ед. наго́тка, -кі ж.;

2. фарм. кале́ндула, -лы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кале́ндула, ‑ы, ж.

Тое, што і наготкі.

[Лац. Calendula.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Календула, гл. Наготкі

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЕ́НДУЛА,

кветкавая расліна, тое, што наготкі.

т. 7, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кале́ндула

(лац. calendula)

травяністая расліна сям. складанакветных з жоўтымі або аранжавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая; наготкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Нівя́нка ’кветка, падобная да рамонку’ (Мат. Гом.), відаць, нівянік, рус. нивяник ’Leucanthemum DC (Кіс.). Да ніва (гл.), ці да вянуць, параўн. балг. невян, серб.-харв. не̏венкалендула’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НАГО́ТКІ, календула (Calendula),

род кветкавых раслін сям. складанакветных. Больш за 20 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і і Цэнтр. Еўропе. На Беларусі культывуюць Н. лекавыя (C. officinalis) і палявыя (C. arvensis).

Адна- і шматгадовыя травы і паўкусты. Сцёблы прамастойныя, рабрыстыя. Лісце простае, прадаўгавата-ланцэтнае. Кветкі жоўтыя або аранжавыя ў кошыках на доўгіх адзіночных кветаносах. З Н. лекавых атрымліваюць няшкодны харч. фарбавальнік жоўтага колеру для сыроў і тлушчу. Лек., дэкар. расліны.

Наготкі лекавыя.

т. 11, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)