Крызіс каланіяльнай сістэмы 5/244

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

каланія́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каланія́льны каланія́льная каланія́льнае каланія́льныя
Р. каланія́льнага каланія́льнай
каланія́льнае
каланія́льнага каланія́льных
Д. каланія́льнаму каланія́льнай каланія́льнаму каланія́льным
В. каланія́льны (неадуш.)
каланія́льнага (адуш.)
каланія́льную каланія́льнае каланія́льныя (неадуш.)
каланія́льных (адуш.)
Т. каланія́льным каланія́льнай
каланія́льнаю
каланія́льным каланія́льнымі
М. каланія́льным каланія́льнай каланія́льным каланія́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нацыяна́льна-каланія́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нацыяна́льна-каланія́льны нацыяна́льна-каланія́льная нацыяна́льна-каланія́льнае нацыяна́льна-каланія́льныя
Р. нацыяна́льна-каланія́льнага нацыяна́льна-каланія́льнай
нацыяна́льна-каланія́льнае
нацыяна́льна-каланія́льнага нацыяна́льна-каланія́льных
Д. нацыяна́льна-каланія́льнаму нацыяна́льна-каланія́льнай нацыяна́льна-каланія́льнаму нацыяна́льна-каланія́льным
В. нацыяна́льна-каланія́льны (неадуш.)
нацыяна́льна-каланія́льнага (адуш.)
нацыяна́льна-каланія́льную нацыяна́льна-каланія́льнае нацыяна́льна-каланія́льныя (неадуш.)
нацыяна́льна-каланія́льных (адуш.)
Т. нацыяна́льна-каланія́льным нацыяна́льна-каланія́льнай
нацыяна́льна-каланія́льнаю
нацыяна́льна-каланія́льным нацыяна́льна-каланія́льнымі
М. нацыяна́льна-каланія́льным нацыяна́льна-каланія́льнай нацыяна́льна-каланія́льным нацыяна́льна-каланія́льных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крах, ‑у, м.

Банкруцтва, разарэнне. Крах банка. Біржавы крах. // перан. Правал, поўная няўдача. Пацярпець крах. Крах каланіяльнай сістэмы.

[Ням. Krach.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзідэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў. м. (спец.).

1. Прадстаўнік каланіяльнай дзяржавы ў пратэктараце.

2. У некаторых краінах: чужаземец, які пастаянна пражывае ў дадзенай дзяржаве.

3. Тайны прадстаўнік разведкі ў якім-н. раёне замежнай дзяржавы.

|| прым. рэзідэ́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крушэ́нне, ‑я, н.

1. Няшчасны выпадак, катастрофа з поездам у дарозе. Крушэнне цягніка. Пацярпець крушэнне. // Гібель судна. Крушэнне парахода.

2. перан.; чаго. Гібель, крах. Крушэнне каланіяльнай сістэмы. Крушэнне надзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НЬЮ-ДЭ́ЛІ, Новы Дэлі,

паўднёвая адміністрацыйная частка г. Дэлі. Першапачаткова забудавана ў 1911—23 для брыт. каланіяльнай адміністрацыі, якая перанесла ў Н.-Д. цэнтр. рэзідэнцыю з г. Калькута. Каля 300 тыс. ж. (1998). Месца размяшчэння асн. урадавых устаноў Індыі. 2 ун-ты.

т. 11, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРАКА́ЙБА,

горад на ПнЗ Венесуэлы. Адм. ц. штата Сулія. Засн. ў 1571. 1603 тыс. ж. (1997). Найб. нафтавы порт краіны, на зах. беразе праліва, які злучае воз. Маракайба і Венесуэльскі зал. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр Маракайбскага нафтагазаноснага раёна. Важны прамысл. цэнтр. Прам-сць: хім., нафтахім., цэм., харч., дрэваапр., гарбарна-абутковая. Ун-т. Арх. помнікі (сабор, цэрквы) каланіяльнай эпохі.

т. 10, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛАЙВ ((Clive) Роберт) (29.9.1725, маёнтак Стайч, каля г. Сток-он-Трэнт, Вялікабрытанія — 22.11.1774),

дзеяч англ. каланіяльнай адміністрацыі ў Індыі. Генерал. На чале войск англ. Ост-Індскай кампаніі ў бітве каля Плесі (1757) разбіў войскі наваба Бенгаліі і заваяваў яе. У 1757—60 і 1765—67 англ. губернатар Бенгаліі. Увёў т.зв. дваістае кіраванне (грамадз. справы ў распараджэнні мясц. улад, збор падаткаў у Ост-Індскай кампаніі). Разрабаваў казну наваба. Пасля вяртання ў Англію абвінавачаны ў хабарніцтве. Скончыў самагубствам.

т. 8, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУЛАНЖЭ́ ((Boulanger) Жорж Эрнест) (29.4.1837, г. Рэн, Францыя — 30.9.1891),

палітычны дзеяч Францыі, генерал. Удзельнік аўстра-італа-франц. (1859), франц. каланіяльнай (Індакітай, 1852—62) і франка-прускай (1870—71) войнаў, задушэння Парыжскай камуны 1871. У 1886—87 ваен. міністр. У 1887—89 узначальваў шавіністычны рух (буланжызм), які меў на мэце ўсталяванне ваен. дыктатуры, перагляд дэмакр. свабод і роспуск парламента, імкнуўся развязаць рэваншысцкую вайну з немцамі. У 1889 Б. абраны ў палату дэпутатаў, але абвінавачаны ў сувязі з манархістамі, уцёк у Бельгію, дзе скончыў самагубствам.

т. 3, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)