каламбу́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каламбу́рны каламбу́рная каламбу́рнае каламбу́рныя
Р. каламбу́рнага каламбу́рнай
каламбу́рнае
каламбу́рнага каламбу́рных
Д. каламбу́рнаму каламбу́рнай каламбу́рнаму каламбу́рным
В. каламбу́рны (неадуш.)
каламбу́рнага (адуш.)
каламбу́рную каламбу́рнае каламбу́рныя (неадуш.)
каламбу́рных (адуш.)
Т. каламбу́рным каламбу́рнай
каламбу́рнаю
каламбу́рным каламбу́рнымі
М. каламбу́рным каламбу́рнай каламбу́рным каламбу́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каламбу́рны каламбу́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каламбу́рны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца каламбурам, засноўваецца на каламбуры. Какамбурны выраз. Каламбурны верш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каламбу́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Жарт, заснаваны на камічным выкарыстанні блізкіх па гучанні слоў або розных значэнняў аднаго слова; гульня слоў.

|| прым. каламбу́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каламбу́рный каламбу́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гульня́, -і́, мн. гу́льні і (з ліч. 2, 3, 4) гульні́, -яў, ж.

1. гл. гуляць.

2. Занятак з мэтай забавы, адпачынку, звычайна па якіх-н. правілах.

Г. ў шахматы.

Спартыўныя гульні.

3. Камплект неабходных прадметаў для такіх заняткаў.

Дзіцячая настольная г.

4. Наўмысныя тайныя дзеянні для дасягнення якой-н. мэты.

Небяспечная г.

Двайная г.

Алімпійскія гульні — міжнародныя спаборніцтвы па асноўных відах спорту, якія праводзяцца раз у чатыры гады.

Гу́льня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.

|| прым. гульнявы́, -а́я, -о́е (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гульня́, ‑і; мн. гульні, ‑льняў; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. гуляць (у 1 знач.). // Занятак, дзейнасць дзяцей. Паеўшы, [Славік] выбягаў на вуліцу, каб паганяць футбольны мяч або заняцца якой іншай гульнёй са сваімі шматлікімі сябрамі. Няхай.

2. Занятак з мэтай забавы, адпачынку і пад., звычайна заснаваны на пэўных умовах, правілах. Гульня ў футбол. Гульня ў шахматы. Парушыць правілы гульні.

3. Камплект неабходных прадметаў для таго, каб іграць у якую‑н. гульню. Дзіцячая настольная гульня.

4. Разм. Вечарынка, гулянка. Моладзь яшчэ спала пасля ўчарашняе гульні. Гартны.

5. Хуткая змена колераў, святла і пад. Сусвет нахіляецца да майго казырка. Нахіляецца гулам пушчы, пляскам вады крынічнай, Запалавелым жытам, вясёлай гульнёй зарніц. Кірэенка.

6. Наўмысныя дзеянні для дасягнення якой‑н. мэты; тайныя замыслы, інтрыгі. — Прахадзімец ты ... Гэта вядома. А двайную гульню кідай. Навуменка.

•••

Алімпійскія гульні — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія праводзяцца раз у чатыры гады.

Гульня прыроды — выключная, рэдкая з’ява ў прыродзе; адхіленне ад звычайных фізічных норм.

Гульня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.

Рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульні гл. рабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)