Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
какаі́навы кокаи́новый;
○ ~вы куст — кокаи́новый куст
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
какаі́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да какаіну. Какаінавы наркоз.
2.узнач.наз.какаі́навыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносіцца какаінавы куст і інш.
•••
Какаінавы кустгл. куст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
какаі́н, -у, м.
Атрутнае рэчыва, якое здабываецца з лісця трапічнай расліны і выкарыстоўваецца як абязбольваючы або наркатычны сродак.
|| прым.какаі́навы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Какаінавы куст 7/403
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАКАІ́НАВЫ КУСТ, кока (Erythroxylum coca),
кветкавая расліна сям. какаінавых. Пашыраны ў горных трапічных лясах Паўд. Амерыкі. Культывуецца ў Паўд. Амерыцы і Азіі. Лісце мае ў сабе какаін (да 1,3%) і інш. алкалоіды. З куста здымаюць за год да 5 кг сухога лісця.
Вечназялёны куст выш. да 5 м. Лісце шырокаэліптычнае, суцэльнае. Кветкі па 3—15 у пазухах лісця, дробныя, жаўтавата-белыя. Плод — ярка-чырв. касцянка. Лек. расліна (аказвае танізуючае і мясц. анестэзіруючае ўздзеянне). Пры празмерным карыстанні выклікае залежнасць (какаінізм). Выкарыстоўваецца ў медыцыне, харч. і парфумернай прам-сці.