1. Датыкаючыся да скуры, выклікаць лёгкае нервовае раздражненне, сверб. Сена казытала то шчаку, то шыю, то забівалася за каўнер.Лупсякоў.Лейба прыціснуў да губ голы жывоцік маленькае Ханы, і яна смяялася і дрыгала ножкамі, бо доўгая барада і вусы казыталі яе.Чарнышэвіч.// Выклікаць лёгкае раздражненне ў носе, горле (пра моцны пах, дым і пад.). Мядовы пах мурожнага сена пранік у нос, — такі моцны пах, што проста казытаў у горле.Бядуля.Прагорклы пах газы і гарэлага машыннага масла казытаў ноздры.Хадкевіч.//безас. Пра раздражненне ў горле, носе. Ад болю крывіўся.. [Бораў] твар, вочы наліваліся нечым пякучым, а ў горле казытала, нейкая горнасць апаноўвала ўсяго.Кавалёў.Пахла гарэлым, казытала ў носе, з вачэй сыпаліся слёзы.Гурскі.
2.перан. Прыемна ўзбуджаць. Тое, што Грамабой хваліў яго за добрасуседскае абыходжанне, казытала трохі Язэпаў гонар і як бы ўзнімала яго вышэй над Рыгорам.Крапіва.Анежка ходзіць, і ўспаміны дзяцінства прыемна казычуць яе сэрца.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казыта́ць
1. kítzeln vt;
2.перан.разм. (прыемнаўзбуджаць) ángenehm berühren schméicheln vi (D)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Казыта́ць ’датыкаючыся да скуры, выклікаць лёгкае нервовае раздражненне, сверб’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Федар. Рук.), казытаць цыцкамі (пра русалку) (КЭС, Федар., 1). Рус.козытать (у Даля, з паметай «зап.», відавочна, беларускае), польск.kozytaćКарловіч (308) лічыць да каза на той падставе, што два пальцы, выстаўленыя для лоскату, нагадваюць казіныя рогі. Паводле Фасмера, 2, 297: «няясна». Думаецца, што версія, прананаваная Карловічам, цалкам верагодная. Параўн. казлытаць ’тс’ (гл.) і рус.курск.казюкать ’ласкатаць маленькае дзіця, робячы пальцамі рожкі’. Відавочна, бел. інавацыя, магчыма, на базе шырока вядомай гульні з прыказкай пра казу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паказыта́цьгл.казытаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Казлыта́ць ’казытаць’ (Бір., Сержп.). Паралельнае ўтварэнне да казытаць (паўдн.-зах. Случчына). Утворана або непасрэдна ад асновы козл‑, да казёл1, або ад казытаць з субстытуцыяй тэрміна. Гл. казытаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
łaskotać
незак.казытаць, ласкатаць;
łaskotać kogo w szyję — казытацькаму шыю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)