ка́зачніца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ка́зачніца ка́зачніцы
Р. ка́зачніцы ка́зачніц
Д. ка́зачніцы ка́зачніцам
В. ка́зачніцу ка́зачніц
Т. ка́зачніцай
ка́зачніцаю
ка́зачніцамі
М. ка́зачніцы ка́зачніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́зачніца ж. ска́зочница; скази́тельница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́зачніца, ‑ы, ж.

Жан. да казачнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́зачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Складальнік або расказчык казак (у 1 знач.).

|| ж. ка́зачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скази́тельница ка́зачніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ска́зочница ка́зачніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bajarka

ж. казачніца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЗЯНЬКО́-ПАЧЫКО́ЎСКАЯ (Софія Сымонаўна) (сак. 1892, в. Ласокіна Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 7.7.1977),

бел. нар. спявачка і казачніца. Песні, прыпеўкі, казкі, пацешкі, якія яна выконвала, вылучаліся нар. фантазіяй, адухоўленасцю, трапнасцю і дасціпнасцю нар. слова. У аснове яе рэпертуару — каляндарна- і сямейна-абрадавыя песні. Ад яе запісана каля 400 твораў бел. фальклору (запісаў сын Уладзімір). Некаторыя песні. З.-П. увайшлі ў рэпертуар Маладзечанскага нар. ансамбля «Спадчына».

Літ.:

Зянько У.Б. Спадчына маёй маці. Мн., 1993.

Г.​А.​Каханоўскі.

т. 7, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАНЧАРУ́К (Уладзімір Іванавіч) (н. 6.7.1961, пас. Качубееўка Стаўрапольскага краю, Расія),

бел. жывапісец, педагог. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1989). У 1991—94 вучыўся ў Творчых акад. майстэрнях у М.Савіцкага. З 1994 у Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў жанры тэматычнай карціны, партрэта, нацюрморта. Філас. разважанні аб шматграннасці жыцця, свой духоўны, эстэт. ідэал Ганчарук выяўляе праз зварот да міфалагічных сюжэтаў, легендаў, паданняў. Сярод твораў: «Казачніца» (1985), «Лістапад», «Забыты Бог», «Прадказальнік» (усе 1988), трыптых «Датычнасць» (1989), «Знак зацьмення» (1991), «Адзінокая зорка», «Тэсей і мінатаўр» (абедзве 1992), «Блаславенне» (1993), «Жнівень», «Распяцце», «Зварот», «Усім самотным» (усе 1994), «Прэлюдыя ночы», серыя «Цыганскі барон» (усе 1996).

Л.​Ф.​Салавей.

У.Ганчарук. Знак зацьмення. 1991.

т. 5, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)