ка́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́жны ка́жная ка́жнае ка́жныя
Р. ка́жнага ка́жнай
ка́жнае
ка́жнага ка́жных
Д. ка́жнаму ка́жнай ка́жнаму ка́жным
В. ка́жны (неадуш.)
ка́жнага (адуш.)
ка́жную ка́жнае ка́жныя (неадуш.)
ка́жных (адуш.)
Т. ка́жным ка́жнай
ка́жнаю
ка́жным ка́жнымі
М. ка́жным ка́жнай ка́жным ка́жных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ка́жны ’кожны’ (лаг., КЭС; мал., драг., Нар. словатв.), кажный ’тс’ (Бяльк., Грыг., Нас.), кажан ’тс’ (лаг., КЭС), кажен ’усякі’ (Нас.), кажэнь ’кожны’ (жытк., браг., Мат. Гом.), кажон (драг., Нар. словатв.), кажын ’тс’ (Мат. Маг., Сцяшк.), кажынный ’тс’ (віц., Нар. сл.; вілен., Нас.), кажнюткі ’кожны’ (ваўк., Сцяшк.). Укр. дыял. кажний (і памянш. формы), кажінний, рус. смал. кажан, дыял. кажинный, кажиный, кажин, кажней, кажний, кажный. Як паказваюць рус. (паўдн., паводле Даля, — укр.?) каждный, польск. każden, каш. kazdulny, пам.-славін. kouždèrï і інш., існавала тэндэнцыя да ўзмацнення абагульнення або ўдакладнення прасл. kažьdъjь суфіксальным спосабам. Паводле ESSJ, 2, 398, суф. ‑n(ъ)‑ быў устаўлены паміж асновай слова і суф. ‑jь. Калі ў групе зычных пасля заняпаду «ераў» знік галосны, група спрасцілася. Нягледзячы на тое што суфіксальна ўскладненыя формы зафіксаваны ў некалькіх паўн.-слав. мовах, можна думаць, што сепаратных сувязей не было і рэалізавана была агульная тэндэнцыя, якая і прывяла да вялікай колькасці варыянтаў ускладненага kažьdъjь. Адносна дублетнасці кажны/кожны былі розныя меркаванні, падрабязней гл. кожны. Аб прасл. kažьdъjь гл. кажды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

each

[i:tʃ]

adj., pron.

ко́жны, ка́жны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

every

[ˈevri]

adj.

1) ко́жны, ка́жны

2) уся́кі

- every Monday

- every now and then

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

either

[ˈi:Dər]

1.

adj., pron.

1) той або́ другі́, хоць які́

2) ка́жны, ко́жны (з двух)

2.

conj.

either… or — або́… або́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)