кадэ́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кадэ́цкі кадэ́цкая кадэ́цкае кадэ́цкія
Р. кадэ́цкага кадэ́цкай
кадэ́цкае
кадэ́цкага кадэ́цкіх
Д. кадэ́цкаму кадэ́цкай кадэ́цкаму кадэ́цкім
В. кадэ́цкі (неадуш.)
кадэ́цкага (адуш.)
кадэ́цкую кадэ́цкае кадэ́цкія (неадуш.)
кадэ́цкіх (адуш.)
Т. кадэ́цкім кадэ́цкай
кадэ́цкаю
кадэ́цкім кадэ́цкімі
М. кадэ́цкім кадэ́цкай кадэ́цкім кадэ́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кадэ́цкі I воен., уст. каде́тский;

к. ко́рпус — каде́тский ко́рпус

кадэ́цкі II полит., уст. каде́тский;

~кая па́ртыя — каде́тская па́ртия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кадэ́цкі 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кадэта ​1.

•••

Кадэцкі корпус гл. корпус.

кадэ́цкі 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кадэта ​2. Кадэцкі лібералізм. □ Ход выбараў паказваў, што верх бярэ ў іх так званая канстытуцыйна-дэмакратычная або кадэцкая партыя, памяркоўна-апазіцыйная партыя памешчыкаў і ліберальнай буржуазіі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кадэ́т², -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м. (гіст.) Член канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі ў дарэвалюцыйнай Расіі.

|| прым. кадэ́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кадэ́т¹, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі: выхаванец кадэцкага корпуса (сярэдняй ваенна-навучальнай установы; гіст.).

2. Выхаванец, вучань сярэдняй вайсковай навучальнай установы.

|| прым. кадэ́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кадэцкі корпус 5/210

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Полацкі кадэцкі корпус 4/123

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАДЭ́ЦКІ КО́РПУС,

сярэдняя ваенна-навучальная ўстанова закрытага тыпу. Спачатку прызначаліся для падрыхтоўкі дваранскіх дзяцей (у асн. афіцэраў) да вайск. службы. Узніклі ў Прусіі ў 1653. У Рэчы Паспалітай да вайск. службы рыхтавалі Варшаўская школа рыцарства (1765—95), Гродзенскі і Нясвіжскі К.к. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) прускі кароль Фрыдрых Вільгельм II заснаваў Калішскі кадэцкі корпус (1793—1831). У Рас. імперыі К.к. існавалі ў 1732—1917. Падпарадкоўваліся Гал. ўпраўленню ваенна-навуч. устаноў. У 18 ст. мелі самаст. кіраванне, рыхтавалі кадры для вайск. і цывільнай службы, з 1830-х г. пераважна для вайсковай. Падзяляліся на губернскія, сталічныя і спец. (артылерыйскі, інжынерны, марскі). У 1857—63 выпускнікі К.к. атрымлівалі адразу афіцэрскі чын (да 1857 з губернскіх пераводзіліся ў сталічныя). У выніку ваен. рэформ 1860—70-х г. рэарганізаваны ў ваенныя гімназіі, у 1882 адноўлены. З гэтага часу ў К.к. давалі агульную адукацыю з элементамі ваеннай падрыхтоўкі. З 1913 у некаторыя К.к. прымаліся дзеці недваранскага паходжання. Выпускнікі, як і ваенных гімназій, пераводзіліся ў ваенныя вучылішчы, дзе атрымлівалі спец. падрыхтоўку. У жн. 1917 К.к. перайменаваны ў гімназіі ваен. ведамства. Да 1917 у Рас. імперыі было 29 К.к. (акрамя Марскога і Пажскага), у якіх навучалася больш за 10 тыс. чал. На Беларусі ў 1842—63 існаваў Брэсцкі кадэцкі корпус, у 1835—1918 — Полацкі кадэцкі корпус. Шклоўскае шляхетнае вучылішча ў 1778—97 існавала як прыватная навуч. ўстанова.

Літ.:

Алпатов Н.И. Учебно-воспитательная работа в дореволюционной школе интернатного типа: (Из опыта кадетских корпусов и воен. гимназий в России). М., 1958;

Брыгадзін П., Лукашэвіч А. Шклоўскае шляхетнае вучылішча // Бел. мінуўшчына. 1997. № 4.

А.​М.​Лукашэвіч.

т. 7, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Шклоўскі кадэцкі корпус

т. 17, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЭ́СЦКІ КАДЭ́ЦКІ КО́РПУС, Аляксандраўскі Брэсцкі кадэцкі корпус,

з 1857 Аляксандраўскі кадэцкі корпус, сярэдняя ваенна-навуч. ўстанова закрытага тыпу для падрыхтоўкі дваранскіх дзяцей да вайск. службы. Існаваў у 1842—63 у Брэсце. Засн. на сродкі казны, а таксама памешчыкаў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Беластоцкай губ. Найменне «Аляксандраўскі» — у гонар Аляксандра II, будучага імператара, які ў 1849—55 быў гал. начальнікам (шэфам) кадэцкіх карпусоў Расіі. Размяшчаўся ў пераабсталяваным будынку бернардзінскага кляштара на Валынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці. Разлічаны на 400 навучэнцаў (кадэтаў). На вучобу прымаліся дзеці дваран, штаб- і обер-афіцэраў ва ўзросце 9,5—11,5 года. Выкладаліся агульнаадук. прадметы за курс гімназіі (мовы, прыродазнаўчыя і грамадазнаўчыя навукі), страявая падрыхтоўка, верхавая язда, ружэйная стральба, фехтаванне, гімнастыка, плаванне, музыка і танцы. Выпускнікоў накіроўвалі пераважна ў юнкерскія вучылішчы. У сувязі з пачаткам Крымскай вайны 1853—56 і абвяшчэннем ваен. становішча ў Брэсцкай крэпасці Брэсцкі кадэцкі корпус у 1854 пераведзены ў Маскву, а ў 1860 — у Вільню, дзе ў 1863 у сувязі з рэформай ваенна-навуч. устаноў скасаваны. Многія з выхаванцаў корпуса пазней сталі дзеячамі рэв. руху ў Расіі, кіраўнікамі і ўдзельнікамі паўстання 1863—64 на Беларусі, у Літве і Польшчы, у т. л. П.​І.​Адамовіч, Я.​В.​Дамброўскі, Я.​Ф.​Кульчыцкі, Б.​В.​Люгайла, І.​А.​Падбельскі, З.​У.​Падлеўскі, Б.​С.​Паўловіч, Я.​А.​Пыдзеўскі, М.​В.​Сакалоў, А.​Г.​Стаброўскі, П.​Ф.​Уладычанскі і інш.

Ш.​І.​Бекцінееў, Н.​М.​Кірылава.

т. 3, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)