кадзі́раванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. кадзі́раванне
Р. кадзі́равання
Д. кадзі́раванню
В. кадзі́раванне
Т. кадзі́раваннем
М. кадзі́раванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кадзі́раванне ср., спец. коди́рование

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кадзі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кадзіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кадзіраванне 1/44; 5/131, 208; 6/46; 11/399

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАДЗІ́РАВАННЕ ў кібернетыцы,

пераўтварэнне паведамлення (інфармацыі) у сукупнасць сімвалаў (кодавае слова), сігналаў ці інш., складзеную ў адпаведнасці з выбраным кодам; атаясамліванне сімвалаў (або іх груп) аднаго кода з сімваламі другога. Прызначана для ўзгаднення формы паведамлення з дадзеным каналам сувязі, прыладамі апрацоўкі і захоўвання інфармацыі. Аперацыя, адваротная К., наз. дэкадзіраваннем. Тэарэт. асновы К. закладзены амер. матэматыкам і інжынерам К.​Э.​Шэнанам (1950-я Г.).

У інфармацыі тэорыі К. выкарыстоўваюць для змяншэння лішкавасці паведамленняў і ўплыву перашкод, якія скажаюць паведамленні пры перадачы па каналах сувязі. Таму выбар новага кода ўзгадняецца са стат. структурай крыніцы паведамленняў. У пэўнай ступені такое ўзгадненне маюць коды тэлеграфныя, напр., паслядоўнасці літар і лічбаў з дапамогай кода Морзе пераўтвараюцца ў пэўныя камбінацыі кропак і працяжнікаў, а сімвалам паведамлення, якія найб. часта сустракаюцца, адпавядаюць больш кароткія з іх. Пры вылічэннях на ЭВМ найб. важныя двайковае К., пры якім кожнай літары ўзаемна адназначна адпавядае байт, і двайковыя пазіцыйныя коды (прамы, адваротны, дадатковы), дзе паслядоўныя элементы кодавага слова адпавядаюць паслядоўным двайковым разрадам зыходнага ліку.

М.​П.​Савік.

т. 7, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кадзі́раванне н. гл. кадаванне

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кадзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Зашыфраваць (зашыфроўваць) пры дапамозе кода.

К. сакрэтнае паведамленне.

|| зак. закадзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. кадзі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коди́рование кадзі́раванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

coding [ˈkəʊdɪŋ] n.

1. кадзі́раванне, шыфрава́нне

2. індэкса́цыя, маркірава́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Verschlüsselung f -, -en шыфро́ўка, кадзі́раванне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)