кава́льска-прэ́савы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кава́льска-прэ́савы кава́льска-прэ́савая кава́льска-прэ́савае кава́льска-прэ́савыя
Р. кава́льска-прэ́савага кава́льска-прэ́савай
кава́льска-прэ́савае
кава́льска-прэ́савага кава́льска-прэ́савых
Д. кава́льска-прэ́саваму кава́льска-прэ́савай кава́льска-прэ́саваму кава́льска-прэ́савым
В. кава́льска-прэ́савы (неадуш.)
кава́льска-прэ́савага (адуш.)
кава́льска-прэ́савую кава́льска-прэ́савае кава́льска-прэ́савыя (неадуш.)
кава́льска-прэ́савых (адуш.)
Т. кава́льска-прэ́савым кава́льска-прэ́савай
кава́льска-прэ́саваю
кава́льска-прэ́савым кава́льска-прэ́савымі
М. кава́льска-прэ́савым кава́льска-прэ́савай кава́льска-прэ́савым кава́льска-прэ́савых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кава́льска-штампо́вачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кава́льска-штампо́вачны кава́льска-штампо́вачная кава́льска-штампо́вачнае кава́льска-штампо́вачныя
Р. кава́льска-штампо́вачнага кава́льска-штампо́вачнай
кава́льска-штампо́вачнае
кава́льска-штампо́вачнага кава́льска-штампо́вачных
Д. кава́льска-штампо́вачнаму кава́льска-штампо́вачнай кава́льска-штампо́вачнаму кава́льска-штампо́вачным
В. кава́льска-штампо́вачны (неадуш.)
кава́льска-штампо́вачнага (адуш.)
кава́льска-штампо́вачную кава́льска-штампо́вачнае кава́льска-штампо́вачныя (неадуш.)
кава́льска-штампо́вачных (адуш.)
Т. кава́льска-штампо́вачным кава́льска-штампо́вачнай
кава́льска-штампо́вачнаю
кава́льска-штампо́вачным кава́льска-штампо́вачнымі
М. кава́льска-штампо́вачным кава́льска-штампо́вачнай кава́льска-штампо́вачным кава́льска-штампо́вачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кава́льска-прэ́савы кузне́чно-пре́ссовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кава́льска-штампо́вачны кузне́чно-штампо́вочный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кавальска-штамповачная вытворчасць 5/204; 6/87; 7/359; 8/613

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАВА́ЛЬСКА-ШТАМПО́ВАЧНЫ АЎТАМА́Т,

кавальская машына з крывашыпна-паўзунковым механізмам, на якой штампоўкай атрымліваюць вырабы з дроту, пруткоў, стужак, паласавога металу і інш. Да іх адносяцца халодна-, гарачавысадачныя і абрубныя прэсы, профіле- і рэзьбанакатныя, лісташтамповачныя, дрота-цвіковыя, спружынанавіўныя, ланцугавязальныя, гібачныя і інш. аўтаматы. Выкарыстоўваюцца звычайна ў масавай вытв-сці.

т. 7, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВА́ЛЬСКА-ПРЭ́САВАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,

галіна металаапрацоўкі па вырабе метал. дэталей ціскам, пераважна коўкай, штампоўкай і прасаваннем. Пашырана на машына-, станка- і прыладабудаўнічых з-дах. Шырокае выкарыстанне К.-п.в. абумоўлена здольнасцю металаў і сплаваў пластычна дэфармавацца без разбурэння. Пластычная дэфармацыя з наступнай тэрмічнай апрацоўкай надае вырабам неабходныя ўласцівасці. Гл. таксама Апрацоўка металаў ціскам.

т. 7, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кузне́чно-штампо́вочный кава́льска-штампо́вачны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПІ́НСКАЕ ДЗЯРЖА́ЎНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА «КАВЛІЦМА́Ш» Створана ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1985 на базе 2 пінскіх станкабудаўнічых з-даў: ліцейнага абсталявання (з 1974) і кавальска-прэсавых аўтаматычных ліній (з 1980). Асн. прадукцыя (2000): ліцейнае абсталяванне (аўтам. фармовачныя лініі, машыны фармовачныя, кокільныя, стрыжнёвыя, для зачысткі і абрубкі адлівак, для прыгатавання фармовачных сумесей); кавальска-прэсавае абсталяванне (прэсы лістазгінальныя, чаканачныя і для халоднага выціскання, лісташтамповачныя і абразныя, нажніцы для рэзкі ліставога і фасоннага пракату, трубазгінальнікі, комплексы папярочна-клінавай пракаткі, абсталяванне для вытв-сці стальных рыфленых сетак); с.-г. тэхніка (плугі, культыватары, універсальныя агрэгаты і касілкі); тавары нар. спажывання (садова-агародны і спарт. інвентар, замочныя вырабы).

А.​В.​Нікіфараў, В.​А.​Носаў.

т. 12, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЦЕБСКІ СТАНКАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д ІМЯ́ КАМІНТЭ́РНА.

Засн. ў 1940 на базе Віцебскага чыгуналіцейна-машынабудаўнічага завода. У час Вял. Айч. вайны эвакуіраваны ў г. Саратаў (Расійская Федэрацыя). Адноўлены ў 1946. Да 1986 рэканструяваны і расшыраны. Дзейнічаюць цэхі: кавальска-нарыхтоўчы, ліцейны, мех. (2), зборачны, інструментальны, рамонтна-мех., энергацэх, зубарэзны ўчастак. Асн. прадукцыя (1996): універсальныя і спец. зубаапрацоўчыя паўаўтаматы і аўтаматы для аўтам. ліній, тавары шырокага ўжытку.

т. 4, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)