кабзаро́ў
прыметнік, прыналежны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кабзаро́ў |
кабзаро́ва |
кабзаро́ва |
кабзаро́вы |
| Р. |
кабзаро́вага |
кабзаро́вай кабзаро́вае |
кабзаро́вага |
кабзаро́вых |
| Д. |
кабзаро́ваму |
кабзаро́вай |
кабзаро́ваму |
кабзаро́вым |
| В. |
кабзаро́ў (неадуш.) кабзаро́вага (адуш.) |
кабзаро́ву |
кабзаро́ва |
кабзаро́вы (неадуш.) кабзаро́вых (адуш.) |
| Т. |
кабзаро́вым |
кабзаро́вай кабзаро́ваю |
кабзаро́вым |
кабзаро́вымі |
| М. |
кабзаро́вым |
кабзаро́вай |
кабзаро́вым |
кабзаро́вых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
кабзаро́ў, -ро́ва кобзаря́, кобзарёв
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кабзаро́ў, ‑рова.
Які належыць кабзару. Кабзаровы песні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кабза́р
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кабза́р |
кабзары́ |
| Р. |
кабзара́ |
кабзаро́ў |
| Д. |
кабзару́ |
кабзара́м |
| В. |
кабзара́ |
кабзаро́ў |
| Т. |
кабзаро́м |
кабзара́мі |
| М. |
кабзару́ |
кабзара́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КАБЗА́Р,
украінскі нар. пясняр і музыкант, які акампануе сабе на кобзе (бандуры). Першыя звесткі пра К. (бандурыстаў) як музыкантаў з Украіны пры дварах польск. каралёў ёсць у польскіх хроніках 15—16 ст. Асабліва былі папулярныя ў Запарожскай Сечы, куды ўцякалі і бел. сяляне, якія пасля прыносілі дадому рэпертуар К., асабліва гіст. песні (напр., «Ой, Марозе, Маразеньку»), У сваіх творах К. выказвалі сац. спадзяванні прац. народа, заклікалі да барацьбы з прыгнятальнікамі. Бралі ўдзел у казацкіх вайск. паходах, бітвах, славілі ў сваіх думах, гіст., быт., жартоўных і сатыр. песнях герояў нар. барацьбы з захопнікамі. Росквіту мастацтва К. дасягнула ў 16—17 ст. Вядомымі гайдамацкімі К. (бандурыстамі) у 18 ст. былі Г.Кабзар, Д.Бандурка, В.Варчанка, П.Скрага. Вядомыя К. 19 ст.: А.Шут, І.Краўчанка-Крукоўскі, А.Верасай, Ф.Халодны, М.Краўчанка і інш. Песні на сучасную тэматыку стваралі І.Кучугура-Кучарэнка, Ф.Кушнерык, П.Носач, Я.Моўчан, П.Цішчанка і інш. У 1918 у Кіеве была створана Укр. маст. капэла кабзароў, у 1935 аб’яднаная з Палтаўскай капэлай бандурыстаў (пазней Дзярж. капэла бандурыстаў Украіны). К. выконвалі часам бел. нар. песні. У бел. традыцыі да К. блізкі гусляр.
Літ.:
Лавров Ф. Кобзарі. Київ, 1980;
Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мн., 1972. С. 192—203;Лисенко М.В. Характеристика музичних особливостей українських дум і пісень у выконанні кобзаря Вересая. Київ, 1978; Кирдан Б.П., Омельченко А.Ф. Народні співці-музиканти на Україні. Київ, 1980.
І.У.Саламевіч.
т. 7, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)