кабе́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -бе́т, ж. (разм.).

Сталая замужняя жанчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кабе́та

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кабе́та кабе́ты
Р. кабе́ты кабе́т
Д. кабе́це кабе́там
В. кабе́ту кабе́т
Т. кабе́тай
кабе́таю
кабе́тамі
М. кабе́це кабе́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кабе́та, ‑ы, ДМ ‑беце, ж.

Разм. Сталая жанчына, звычайна замужняя. А вакол стаяць дзяўчаты, Шмат хлапцоў, мужчын, кабет. Крапіва. Ля хат вясёлыя гамоняць людзі, Кабеты ў садзе кормяць немаўлят. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабе́та и кабе́ціна ж., разг. заму́жняя же́нщина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кабе́та ’сталая жанчына, звычайна замужняя’ (БРС, ТСБМ). У гаворках вядома на значнай тэрыторыі: ’маладзіца, сталая жанчына, замужняя жанчына і г. д.’ (Касп.; КЭС, лаг.; слуц., КЭС; Мядзв., Нас., Шат., Яруш.). Запазычанне з польск. мовы, гл. Слаўскі, 2, 301. У польск. мове слова вядома па тэкстах з XVI ст., аднак выключна з пейаратыўным значэннем. Што датычыць этымалогіі, то прымальнай версіі пакуль што няма. Падрабязны агляд версій пра магчымае запазычанне ў польск. мову і спробы вытлумачыць яго мясцовае паходжанне гл. у Слаўскага, 2, 300–303.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кабе́та ж, кабе́ціна ж разм (verhiratete) Frau f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кабе́ціна, -ы, мн. -ы, -цін, ж. (разм.).

Тое, што і кабета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

białogłowa

ж. гіст. жанчына, кабета

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

даго́длівы, ‑ая, ‑ае.

Услужлівы, угодлівы. Ласкавая, дагодлівая і яшчэ рухавая кабета,.. [цётка Макрына] вельмі ўпадала за сваімі «нявестачкамі». Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысягну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Тое, што і прысягнуць. — Стараста не дасць маніць! — прысягнулася кабета. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)