кабардзі́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кабардзі́нскі кабардзі́нская кабардзі́нскае кабардзі́нскія
Р. кабардзі́нскага кабардзі́нскай
кабардзі́нскае
кабардзі́нскага кабардзі́нскіх
Д. кабардзі́нскаму кабардзі́нскай кабардзі́нскаму кабардзі́нскім
В. кабардзі́нскі (неадуш.)
кабардзі́нскага (адуш.)
кабардзі́нскую кабардзі́нскае кабардзі́нскія (неадуш.)
кабардзі́нскіх (адуш.)
Т. кабардзі́нскім кабардзі́нскай
кабардзі́нскаю
кабардзі́нскім кабардзі́нскімі
М. кабардзі́нскім кабардзі́нскай кабардзі́нскім кабардзі́нскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кабардзі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Кабарды, кабардзінцаў, належыць ім. Кабардзінская парода коней. Кабардзінскі фальклор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабардзі́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Народ, які складае асноўнае карэннае насельніцтва Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. кабардзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. кабардзі́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кабарди́нский кабардзі́нскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КЕШО́КАЎ (Алім Пшэмахавіч) (н. 22.7.1914, с. Шалушка Чэгемскага р-на, Кабардзіна-Балкарыя),

кабардзінскі пісьменнік. Нар. паэт Кабардзіна-Балкарыі (1964). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Паўн.-Каўк. пед. ін-т (1935). Друкуецца з 1934. Першы зб. вершаў і паэм — «Каля падножжа гор» (1941). У кнігах паэзіі «Шлях конніка» (1946), «Зямля маладосці» (1948), «Сагрэтыя камяні» (1964), «Таўро» (1969), «Волатаўская чаша» (1977), рамане-дылогіі «Вяршыні не спяць» (кн. 1—2, 1960—66; Дзярж. прэмія РСФСР імя Горкага 1968), раманах «Зламаная падкова» (1973), «Усход месяца» (1977) і інш. гіст. этапы жыцця каб.-балк. народа, каларытныя вобразы суайчыннікаў, глыбіня філас. думкі. Аўтар п’ес, твораў для дзяцей і інш. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі К.​Камейша, Л.​Салавей.

Тв.:

Бел. пер. — Зламаная падкова. Мн., 1981;

Рус. пер.Собр. соч. Т. 1—4. М., 1981—82.

Літ.:

Сокуров М. Лирика А.​Кешокова. Нальчик, 1969.

т. 8, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)