зіхце́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зіхчу́ зіхці́м
2-я ас. зіхці́ш зіхціце́
3-я ас. зіхці́ць зіхця́ць
Прошлы час
м. зіхце́ў зіхце́лі
ж. зіхце́ла
н. зіхце́ла
Загадны лад
2-я ас. зіхці́ зіхці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час зіхцячы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зіхце́ць несов., разг., см. зіхаце́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зіхце́ць,

гл. зіхацець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зіхаце́ць, ‑хачу, ‑хаціш, ‑хаціць і зіхце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.

1. Блішчаць, ззяць яркім, пералівістым святлом. Дні плылі спякотныя.., сонца зіхацела нясцерпна іскрыстым кругам. Мележ. Падобная на маланку, паласа пералівалася, зіхацела, азараючы панылы горны пейзаж. Шыцік. // Ярка, асляпляльна ўспыхваць. На двор жа страшна было вылезці: само неба, здаецца, лілося на зямлю і раз-поразу зіхацелі агністыя маланкі. Мурашка. І ў зорныя ночы, і ў ясныя дні Зіхцяць электрычнае зваркі агні. Гілевіч.

2. Ярка блішчаць, пералівацца, адбіваючы святло, праменне. На мокрай траве, на лістах алешніку буйнымі кроплямі зіхаціць раса. В. Вольскі. Асляпляльна зіхацеў снег. Шчарбатаў. // чым і без дап. Быць асветленым, упрыгожаным чым‑н. яркім. Елка ўся ў агнях зіхаціць, у цацках, істужкамі розных колераў прыбраная. Пянкрат. Шыбамі аконнымі здалёк зіхацеў маленькі гарадок. А. Вольскі. // Вылучацца яркім або светлым колерам. З аднаго боку клуба зіхацела жоўтай фарбай невялікая прыбудова. Ваданосаў. // Вылучацца навізной, чыстатой. У .. пакоі ўсё зіхацела ад чыстаты. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зіхце́ць, зіхаце́ць

1. (блішчэць) fnkeln vi, bltzen vi, gltzern vi;

яго́ во́чы зіхця́ць sine ugen luchten [fnkeln];

2. (пералівацца) schllern vi; reflekteren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зазіхце́ць

‘пачаць зіхцець

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зазіхчу́ зазіхці́м
2-я ас. зазіхці́ш зазіхціце́
3-я ас. зазіхці́ць зазіхця́ць
Прошлы час
м. зазіхце́ў зазіхце́лі
ж. зазіхце́ла
н. зазіхце́ла
Загадны лад
2-я ас. зазіхці́ зазіхці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зазіхце́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зіхаце́цца, ‑хачуся, ‑хацішся, ‑хаціцца і зіхце́цца, ‑хчуся, ‑хцішся, ‑хціцца; незак.

Разм. Тое, што і зіхацець, зіхцець. Маякі мігцяць-зіхацяцца. Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мярэжыцца, мерэжыцца ’здавацца ў сне’ (ТС). Рус. мережить ’мігцець’, чэш. mřežit se ’мігцець перад вачыма’. Да прасл. merg‑, роднаснай да літ. mirgė́ti ’мігцець, міргаюць’, лат. mirgtзіхцець, бліскаць’, marga ’бляск, ззянне’, літ. márgas ’стракаты’ (Фасмер, 2, 601–602; Махэк₂, 382).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

spegeln

1. vi (s) блішча́ць, зіхце́ць, адбіва́цца

2. vt адлюстро́ўваць, (тс. перан.)

3. ~, sich адбіва́цца, адлюстро́ўвацца (тс. перан.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

блішчаць, блішчэць, бліскаць, бліскацець, пабліскваць, ззяць, зіхацець, зіхацецца, зіхцець, палыскацца, ільсніцца, ільсніць, ірдзецца, ірдзець, зырчэць, яркнуць, яскравіцца, яскравець; прамяніцца, люстраніць, люстравацца, свяціцца, гарэць, граць, іскрыцца, пераліваць, пералівацца, шкліцца, залаціцца, серабрыцца, срабрыцца (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)