зімо́ва-веснавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зімо́ва-веснавы́ зімо́ва-веснава́я зімо́ва-веснаво́е зімо́ва-веснавы́я
Р. зімо́ва-веснаво́га зімо́ва-веснаво́й
зімо́ва-веснаво́е
зімо́ва-веснаво́га зімо́ва-веснавы́х
Д. зімо́ва-веснаво́му зімо́ва-веснаво́й зімо́ва-веснаво́му зімо́ва-веснавы́м
В. зімо́ва-веснавы́ (неадуш.)
зімо́ва-веснаво́га (адуш.)
зімо́ва-веснаву́ю зімо́ва-веснаво́е зімо́ва-веснавы́я (неадуш.)
зімо́ва-веснавы́х (адуш.)
Т. зімо́ва-веснавы́м зімо́ва-веснаво́й
зімо́ва-веснаво́ю
зімо́ва-веснавы́м зімо́ва-веснавы́мі
М. зімо́ва-веснавы́м зімо́ва-веснаво́й зімо́ва-веснавы́м зімо́ва-веснавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зімо́ва-во́сеньскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зімо́ва-во́сеньскі зімо́ва-во́сеньская зімо́ва-во́сеньскае зімо́ва-во́сеньскія
Р. зімо́ва-во́сеньскага зімо́ва-во́сеньскай
зімо́ва-во́сеньскае
зімо́ва-во́сеньскага зімо́ва-во́сеньскіх
Д. зімо́ва-во́сеньскаму зімо́ва-во́сеньскай зімо́ва-во́сеньскаму зімо́ва-во́сеньскім
В. зімо́ва-во́сеньскі (неадуш.)
зімо́ва-во́сеньскага (адуш.)
зімо́ва-во́сеньскую зімо́ва-во́сеньскае зімо́ва-во́сеньскія (неадуш.)
зімо́ва-во́сеньскіх (адуш.)
Т. зімо́ва-во́сеньскім зімо́ва-во́сеньскай
зімо́ва-во́сеньскаю
зімо́ва-во́сеньскім зімо́ва-во́сеньскімі
М. зімо́ва-во́сеньскім зімо́ва-во́сеньскай зімо́ва-во́сеньскім зімо́ва-во́сеньскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зімо́ва-вясно́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зімо́ва-вясно́вы зімо́ва-вясно́вая зімо́ва-вясно́вае зімо́ва-вясно́выя
Р. зімо́ва-вясно́вага зімо́ва-вясно́вай
зімо́ва-вясно́вае
зімо́ва-вясно́вага зімо́ва-вясно́вых
Д. зімо́ва-вясно́ваму зімо́ва-вясно́вай зімо́ва-вясно́ваму зімо́ва-вясно́вым
В. зімо́ва-вясно́вы (неадуш.)
зімо́ва-вясно́вага (адуш.)
зімо́ва-вясно́вую зімо́ва-вясно́вае зімо́ва-вясно́выя (неадуш.)
зімо́ва-вясно́вых (адуш.)
Т. зімо́ва-вясно́вым зімо́ва-вясно́вай
зімо́ва-вясно́ваю
зімо́ва-вясно́вым зімо́ва-вясно́вымі
М. зімо́ва-вясно́вым зімо́ва-вясно́вай зімо́ва-вясно́вым зімо́ва-вясно́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зі́мова-зялёны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зі́мова-зялёны зі́мова-зялёная зі́мова-зялёнае зі́мова-зялёныя
Р. зі́мова-зялёнага зі́мова-зялёнай
зі́мова-зялёнае
зі́мова-зялёнага зі́мова-зялёных
Д. зі́мова-зялёнаму зі́мова-зялёнай зі́мова-зялёнаму зі́мова-зялёным
В. зі́мова-зялёны (неадуш.)
зі́мова-зялёнага (адуш.)
зі́мова-зялёную зі́мова-зялёнае зі́мова-зялёныя (неадуш.)
зі́мова-зялёных (адуш.)
Т. зі́мова-зялёным зі́мова-зялёнай
зі́мова-зялёнаю
зі́мова-зялёным зі́мова-зялёнымі
М. зі́мова-зялёным зі́мова-зялёнай зі́мова-зялёным зі́мова-зялёных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зі́мова-сто́йлавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зі́мова-сто́йлавы зі́мова-сто́йлавая зі́мова-сто́йлавае зі́мова-сто́йлавыя
Р. зі́мова-сто́йлавага зі́мова-сто́йлавай
зі́мова-сто́йлавае
зі́мова-сто́йлавага зі́мова-сто́йлавых
Д. зі́мова-сто́йлаваму зі́мова-сто́йлавай зі́мова-сто́йлаваму зі́мова-сто́йлавым
В. зі́мова-сто́йлавы (неадуш.)
зі́мова-сто́йлавага (адуш.)
зі́мова-сто́йлавую зі́мова-сто́йлавае зі́мова-сто́йлавыя (неадуш.)
зі́мова-сто́йлавых (адуш.)
Т. зі́мова-сто́йлавым зі́мова-сто́йлавай
зі́мова-сто́йлаваю
зі́мова-сто́йлавым зі́мова-сто́йлавымі
М. зі́мова-сто́йлавым зі́мова-сто́йлавай зі́мова-сто́йлавым зі́мова-сто́йлавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПСЕЎДАТУБЕРКУЛЁЗ (ад псеўда... + туберкулёз),

інфекцыйная хвароба чалавека і жывёл. Крыніца ўзбуджальніка П. — грызуны (мышы, пацукі, зайцы), узбуджальнік — бактэрыі. Людзі заражаюцца пры спажыванні садавіны і гародніны, забруджанай фекаліямі і мачой грызуноў, жывёлы — пры паяданні інфіцыраваных кармоў. Клінічныя праявы: лімфадэніт, пашкоджанні страўніка і інш. П. характарызуецца зімова-веснавой сезоннасцю. Лячэнне людзей тэрапеўтычнае.

т. 13, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АВІТАМІНО́ЗЫ (ад а... + вітаміны),

група захворванняў, якія развіваюцца пры працяглай адсутнасці вітамінаў у ежы, парушэнні іх засваення або прыгнечанні сінтэзу ў арганізме. Недахоп вітамінаў можа ўзнікнуць у зімова-вясновы перыяд, пры вял. фіз. нагрузках, інфекцыйна-вірусных захворваннях, з узростам. Пры працяглым недахопе або адсутнасці вітаміну С развіваецца цынга, B1 — беры-беры, D — рахіт, PP — пелагра. Часцей сустракаецца адначасовая недастатковасць некалькіх вітамінаў — поліавітаміноз. Прафілактычныя меры: ужыванне вітамінных прэпаратаў, вітамінізацыя ежы, правільнае захоўванне і кулінарная апрацоўка харч. прадуктаў.

т. 1, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКТЫНАБАЦЫЛЁЗ, праактынамікоз, псеўдаактынамікоз,

хранічная інфекцыйная хвароба жывёл, якая выклікаецца грыбком з кл. актынаміцэтаў. Пашырана ў многіх краінах свету, у т. л. на Беларусі. Хварэюць пераважна свойскія жывёлы (часцей маладняк буйн. раг. жывёлы, авечак, свіней) у зімова-веснавы перыяд. У арганізм узбуджальнік трапляе праз раны скуры або слізістай абалонкі рота, часцей з кормам. У хворых жывёл у мяккіх тканках галавы і шыі, лімфатычных вузлах з’яўляюцца шчыльныя гнойныя вузельчыкі, з наступным утварэннем свішчоў. У прафілактычных мэтах неабходна пазбягаць выпасу на нізкіх пашах, запарваць грубыя кармы.

т. 1, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́ВА (Sava),

рака ў Славеніі, Харватыі, Босніі і Герцагавіне, Югаславіі, найб. мнагаводны прыток р. Дунай. Даўж. 940 км, пл. басейна каля 95 тыс. км². Вытокі ў Юлійскіх Альпах, сярэдняе і ніжняе цячэнне па паўд. ускраіне Сярэднедунайскай раўніны. Асн прытокі — Купа, Уна, Врбас, Босна, Дрына (справа); цякуць пераважна па Дынарскім нагор’і. Сярэдні расход вады ў вусці 1760 мус. Мнагаводная ў зімова-веснавы час. Суднаходная да г. Сісак (592 км). У даліне С. — гарады Любляна (Славенія), Заграб (Харватыя); у вусці — Белград (Югаславія).

т. 14, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУЭ́РА (Duero),

партуг. Дору, рака ў Іспаніі і Партугаліі. Даўж. 925 км, пл. бас. каля 95 тыс. км². Вытокі ў Іберыйскіх гарах, у верхнім і сярэднім цячэнні ў глыбокай даліне перасякае Старакастыльскае пласкагор’е. Пры спуску да прыморскай нізіны ўтварае каньён, упадае ў Атлантычны ак. Вусце Д. — эстуарый, перагароджаны барам. Гал. прытокі: Пісуэрга, Адаха, Эсла, Тормес, Тамега. Сярэдні расход вады ў вусці каля 700 м³/с (самая мнагаводная рака на Пірэнейскім п-ве). Зімова-веснавыя паводкі. Суднаходная на 200 км. ГЭС. Вадасховішча. На Д. — гарады Сорыя, Аранда-дэ-Дуэра, Самора (Іспанія), Порту (Партугалія).

т. 6, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)