Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зёлкі, -лак (ед. зёлка ж.) (травы) зе́лье ср., сна́добье ср.; тра́вник м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зёлкі, ‑лак; адз. зёлка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
Лекавыя травы. Я часта прыпыняюся каля сталоў, Дзе разлажылі прадаўшчыцы зёлкі, Сабраныя з усіх лугоў, палёў, На скрыжаваннях і на валатоўках.Танк.Зёлкі ў .. [бабкі Марылі] былі ад усяго: ад кашлю, ад жывата, ад раматусу, ад галавы.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зёлкімн. Kräuter pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
зе́лле, -я, н. (разм.).
1. Тое, што і пустазелле.
2. Травы як корм для жывёлы; ахрап’е.
Насячы зелля.
3. Лекавыя травы, а таксама настой на іх для лячэбных мэт; зёлкі.
Варыць з.
Лячыцца зеллем.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
herb
[ɜ:rb]
n.
зёлка f., ле́кавыя зёлкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
зе́льеср., разг. зе́лле, -лля ср.; (травы)зёлкі, -лак ед. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГЛЯК,
ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі вадкіх рэчываў — алею, квасу, вады і інш. Часам у ім заварвалі чай, настойвалі зёлкі. Шарападобная, радзей крыху падоўжаная пасудзіна з кароткім вузкім горлам з літком або без яго, з 1—2 ручкамі. Памеры ад цацачных (0,1 л) да вялікіх (8—10 л). Рабілі глякі чорна-задымленыя, паліваныя, зрэдку гартаваныя, упрыгожвалі глянцаваным і лінейна-хвалістым контррэльефным арнаментам, ангобнай размалёўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ БОРЦЬ»,
часопіс Беларускага кааператыўнага т-ва «Пчала». Выдаваўся са жн. 1934 да мая 1938 у Вільні на бел. мове. Рэдактар-выдавец Л.А.Войцік (Зоська Верас). Першыя 5 нумароў надрукаваны на шапірографе, астатнія — друкарскім спосабам. Асвятляў пытанні пчалярства, садоўніцтва, агародніцтва, дробнай жывёлагадоўлі і інш. Закранаў праблемы бел. мовы і школьніцтва. Змяшчаў матэрыялы пра мядова-лекарскія зёлкі, вершы і апавяданні, тэматычна звязаныя з пчалярствам. Меў старонку для жанчын, куток наймалодшых, паштовую скрынку. Абменьваўся матэрыяламі з рус., польск., укр., чэш. і ням. пчалярскімі часопісамі. Спыніў існаванне з-за фінансавых цяжкасцяў. Выйшла 25 нумароў.