зязю́лін

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зязю́лін зязю́ліна зязю́ліна зязю́ліны
Р. зязю́лінага зязю́лінай
зязю́лінае
зязю́лінага зязю́ліных
Д. зязю́лінаму зязю́лінай зязю́лінаму зязю́ліным
В. зязю́лін (неадуш.)
зязю́лінага (адуш.)
зязю́ліну зязю́ліна зязю́ліны (неадуш.)
зязю́ліных (адуш.)
Т. зязю́ліным зязю́лінай
зязю́лінаю
зязю́ліным зязю́лінымі
М. зязю́ліным зязю́лінай зязю́ліным зязю́ліных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зязю́лін

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зязю́лін зязю́ліна зязю́ліна зязю́ліны
Р. зязю́лінага зязю́лінай
зязю́лінае
зязю́лінага зязю́ліных
Д. зязю́лінаму зязю́лінай зязю́лінаму зязю́ліным
В. зязю́лін (неадуш.)
зязю́лінага (адуш.)
зязю́ліну зязю́ліна зязю́ліны (неадуш.)
зязю́ліных (адуш.)
Т. зязю́ліным зязю́лінай
зязю́лінаю
зязю́ліным зязю́лінымі
М. зязю́ліным зязю́лінай зязю́ліным зязю́ліных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зязю́лін

1. (принадлежащий кукушке) куку́шкин, куку́шечий;

2.: з. лён куку́шкин лён

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зязю́лін, ‑а.

1. Які належыць зязюлі. Зязюліны яйцы. Зязюліна дзюба.

2. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Зязюлін лён. Зязюліны слёзкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зязю́ля, -і, мн. -і, -зю́ль, ж.

Лясная пералётная птушка, якая звычайна не ўе гнязда і кладзе яйкі ў чужыя гнёзды.

|| прым. зязю́лін, -а, -ы.

З. лён (назва расліны сямейства гваздзіковых; куколь).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Зязюлін лён 5/10; 7/296, 296—297 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЯЗЮ́ЛІН ЦВЕТ,

кветкавая расліна, гл. ў арт. Светнік.

т. 7, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЯЗЮ́ЛІН ЛЁН, лугавы лён, палітрыхум (Polytrichum),

род брыевых імхоў сям. палітрыхавых. Каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ў халодных і ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі 6 відаў З.л.: звычайны (P. commune), ядлоўцавы (P. juniperinum), валасканосны (P. piliferum), прыальпійскі, або сціснуты (P. alpestre), прыгожы (P. formosum), зграбны (P. gracile). Расце ў лясах, на балотах, сырых лугах і інш. Торфаўтваральнік.

Двухдомныя, радзей аднадомныя, шматгадовыя часцей буйныя і цвёрдыя лістасцябловыя расліны, утвараюць рыхлыя дзярнінкі зялёнага, цёмна-, шыза-, жоўта-зялёнага, бураватага колеру. Сцябло выш. да 50 см, прамастойнае. Лісце цвёрдае, з доўгай плеўкавай похвай, ланцэтнае або лінейна-ланцэтнае, з суцэльным ці зубчастым краем, з завостранай верхавінкай. Каробачка са спорамі прызматычная да кубічнай на ножцы. Вечка з дзюбкай. Каўпачок з густымі і тонкімі валаскамі, якія нагадваюць ільняную пражу (адсюль назва), лёгка ападае.

Зязюлін лён.

т. 7, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

куку́шечий зязю́лін;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зязю́льчын, см. зязю́лін

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)