зы́рыцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зы́руся зы́рымся
2-я ас. зы́рышся зы́рыцеся
3-я ас. зы́рыцца зы́рацца
Прошлы час
м. зы́рыўся зы́рыліся
ж. зы́рылася
н. зы́рылася
Загадны лад
2-я ас. зы́рся зы́рцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час зы́рачыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Абл. Прагна глядзець на каго‑, што‑н. Я доўга зырыўся на пастраляны, зрашочаны кулямі капот, пагнутую, пакарабачаную кабіну. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Абл. Тое, што і зырыцца. Пахаджвае важна, узяўшыся ў бокі, І зырыць наўкруг спрактыкованым вокам. Маеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Назы́рны ’неадчэпны, надакучлівы’ (Сцяшк.). Няясна. Па структуры вельмі падобна да настырны; магчыма, да зырыць, зырыцца ’пільна ўглядацца’, што ў сваю чаргу *гыеіі ’глядзець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)