Зыкацца ’бегаць, насіцца’ (Мат. Маг.). Рус. дыял. зыкаться, арл. ’непакоіцца падчас цечкі’, пецярб. ’лягацца’, зи́кать смал., кур., арл., калуж. ’бегаць (пра жывёлу, у тым ліку калі яе кусаюць авадні)’, смал. ’бегаць, скакаць (пра моладзь)’, зыкать дыял. ’бегаць (пра жывёлу)’, ’біць’. Ад гукапераймальнага зык 2 (гл.) ’авадзень’ > ’непакой жывёлы’: ’беганне’ з дзеяслоўным суф. ‑а‑цца < *‑a‑ti sę.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прызы́каць экспр.’прыбегчы (толькі пра кароў)’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Да зы́каць, зы́кацца ’бегаць з ровам; гаворыцца пра кароў, бегаючых ў час летняй спякоты ад укусаў насякомых, якіх называюць зы́каўкамі’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зы́каўка ’страказа’ (Мат. Маг.), зы́калка (Бяльк.). Рус. смал. зыкалка ’тс’. Ад зыкацца ’насіцца’ (гл.) з суфіксам ‑(а)‑лк‑а (‑алка > ‑аўка, як волк > воўк). Сцяцко, Афікс. наз., 51. Параўн. зык 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зыґава́ць ’уцякаць ад насякомых’, зыкава́ць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Ад зык 2 (гл.) утвараецца зыкаць, зыкацца ’бегаць ад укусаў насякомых’, адкуль з суфіксам ‑ва‑ і зыкаваць, зыкавацца. Форма з г экспрэсіўна-ўмацаваны варыянт зыкаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зі́каць ’груба пакрыкваць’ (слонім., клец., Жыв. сл.). Рус. дыял. зыкать ’крычаць’, ’бегаць ад укусаў’ (ад зык 1 ’рэзкі гук’ і зык 2 ’авадзень’ > ’непакой ад аваднёў’), зи́кать ’бегаць ад укусаў’, укр. зикати ’крычаць’. Зікаць, відаць, кантамінацыя не поўнасцю зафіксаваных у бел. мове форм і значэнняў, адпаведных рус.: зыкаць дало значэнне ’крычаць’, а зікаць — форму. Параўн. зыкацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)