зубры́ца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зубры́ца зубры́цы
Р. зубры́цы зубры́ц
Д. зубры́цы зубры́цам
В. зубры́цу зубры́ц
Т. зубры́цай
зубры́цаю
зубры́цамі
М. зубры́цы зубры́цах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зубры́ца, ‑ы, ж.

Самка зубра. [У статку] і маладыя зубры, і падлеткі, і дарослыя зубрыцы з цялятамі, падобнымі на буйных, калматых медзведзянят. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)