Зубры́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Зубры́
Р. Зубро́ў
Д. Зубра́м
В. Зубры́
Т. Зубра́мі
М. Зубра́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Зубры (чыг. ст., в.) 3/561 (к.); 4/603

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

зу́бр

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зу́бр зубры́
Р. зубра́ зубро́ў
Д. зубру́ зубра́м
В. зубра́ зубро́ў
Т. зубро́м зубра́мі
М. зубры́ зубра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

засялі́ць сов., в разн. знач. засели́ть;

з. но́вы дом — засели́ть но́вый дом;

зубры́і́лі пу́шчузу́бры засели́ли пу́щу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спрадве́чны, -ая, -ае.

1. Які не перастае існаваць; адвечны; шматвяковы; старадаўні.

С. бор.

Спрадвечныя традыцыі.

2. Карэнны, пастаянны.

Зубры — спрадвечныя жыхары Белавежскай пушчы.

|| наз. спрадве́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зубры́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зубру́ зу́брым
2-я ас. зу́брыш зу́брыце
3-я ас. зу́брыць зу́браць
Прошлы час
м. зубры́ў зубры́лі
ж. зубры́ла
н. зубры́ла
Загадны лад
2-я ас. зубры́ зубры́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час зу́брачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зубр, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Дзікі лясны бык сямейства пустарогіх.

2. Пра коснага, кансерватыўна настроенага чалавека.

3. Пра буйнога спецыяліста, уплывовую асобу (разм., жарт.).

Што гавораць пра гэта зубры навукі?

|| прым. зубро́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і зубры́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., што і кім-чым.

1. Засяліць людзьмі якую-н. мясцовасць, памяшканне і пад.

Н. бязлюдны край.

2. перан. Заняць, засяліць якую-н. мясцовасць (пра жывёл).

Зубры насялілі Белавежскую пушчу.

|| незак. насяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; наз. насяле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зубры́ца, ‑ы, ж.

Самка зубра. [У статку] і маладыя зубры, і падлеткі, і дарослыя зубрыцы з цялятамі, падобнымі на буйных, калматых медзведзянят. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АМЕРЫКА́НСКІ ФУТБО́Л,

спартыўная гульня. Узнік у канцы 19 ст. ў ЗША на аснове рэгбі і футбола. Гуляюць 2 каманды па 11 чал. (замены па ходу сустрэчы) на працягу 4 квартаў (па 15 хвілін чыстага часу). Гал. мэта — занесці рукамі мяч грушападобнай формы ў заліковую зону і апусціць на зямлю (тачдаўн) або нагой накіраваць мяч у вароты (філдгол). Дазволены сілавыя прыёмы, для гульцоў прадугледжана спец. ахоўная амуніцыя. Найб. развіты ў ЗША, дзе штогод праводзяцца чэмпіянаты сярод прафес. клубаў; культывуецца ў 20 еўрап. краінах. Чэмпіянаты свету з 1967. На Беларусі развіваецца з 1990; клуб «Мінскія зубры» тройчы перамагаў на чэмпіянатах СНД.

М.А.Дубіцкі.

Амерыканскі футбол. Фрагмент гульні з удзелам каманды «Мінскія зубры».

т. 1, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)