Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
зрудзе́лы порыже́вший
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зрудзе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які зрудзеў; парудзелы. Зрудзелае лісце. □ Матляўся на сцяне надарваны зрудзелы плакат.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрудзе́лыáusgeblichen (пра вопратку)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Сму́глы1 ‘з больш цёмнай афарбоўкай (у параўнанні са звычайным колерам) скуры’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Сцяшк.; іўеў., Сл. ПЗБ), сюды ж смуго́лы ‘блякла-чырвоны, ружаваты’, смуго́ль ‘загарэлы, зрудзелы на сонцы’ (Барад.). Укр.смугли́й, рус.сму́глый, рус.-ц.-слав.смугльныи ‘цёмны’, серб.-харв.смугао. Лічыцца роднасным літ.smáugti ‘ціснуць, душыць’, с.-в.-ням.smouch ‘дым’, англ.-сакс.sméocan ‘дыміць’, англ.to smoke ‘дыміць, курыць’, грэч.δμύχω ‘вару; смажу на слабым агні’ і інш., гл. Фасмер, 3, 693 з іншай літ-рай. На падставе існавання формы смяглы (гл.) Брандт (РФВ, 24, 181) і інш. дапускалі чаргаванне галосных *smǫg‑:*smęg‑, якія працягваюць і.-е.*(s)mū̆k(h)/(*s)meuk(h)‑/(*s)meug(h)‑ ‘дыміць, павольна спальваць; дым’; гл. ЕСУМ, 5, 330. Міклашыч (311), Праабражэнскі (2, 340) меркавалі таксама аб сувязі са смага (гл.), як у пары хмура/хмара. У Огледна св. (69–70) выводзіцца з прасл.*smugъ, акрамя серб.смуг ‘попельна-шэры’, прадстаўленага і ў бел.смуга ‘імгла, імжа’, як варыянта да *smǫglъ, што паходзіць ад незахаванага *smǫgnǫti. Гл. таксама Рачава, Studia Etym. Brun., 3, 326.
Сму́глы2 ‘гонкі (пра дрэва)’ (брасл., Сл. ПЗБ). З польск.smukły ‘высокі і шчуплы; тонкі, стройны’, якое ад ст.-польск.smuknąć ‘пагладзіць, дакрануцца’; гл. Борысь, 564.