ЗНІШЧА́ЛЬНЫЯ БАТАЛЬЁНЫ ў гады Вялікай Айчыннай вайны,

ваенізаваныя добраахвотніцкія фарміраванні для барацьбы з варожымі парашутыстамі і дыверсантамі. Ствараліся паводле пастаноў СНК СССР ад 24.6.1941 мясц. органамі ВКП(б) і НКУС з грамадзян, якія не падлягалі прызыву ў Чырв. Армію. Да канца ліп. 1941 у СССР, пераважна ў прыфрантавых раёнах, сфарміравана 1755 З.б. агульнай колькасцю 328 тыс. чал. (большасць камуністы і камсамольцы). На тэр. Беларусі на 15 ліп. 1941 сфарміравана 78 З.б. (больш за 13 тыс. байцоў). У шэрагу раёнаў, асабліва на Палессі, яны сумесна з часцямі Чырв. Арміі непасрэдна супрацьстаялі гітлераўскім войскам. Частка іх улілася ў рады народнага апалчэння і Чырв. Арміі, на базе некаторых створаны партызанскія атрады. 3 ліп. 1944 у БССР дзейнічалі 185 З.б. (каля 17 тыс. чал.).

У.​Д.​Свякла.

т. 7, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

знішча́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. знішча́льны знішча́льная знішча́льнае знішча́льныя
Р. знішча́льнага знішча́льнай
знішча́льнае
знішча́льнага знішча́льных
Д. знішча́льнаму знішча́льнай знішча́льнаму знішча́льным
В. знішча́льны (неадуш.)
знішча́льнага (адуш.)
знішча́льную знішча́льнае знішча́льныя (неадуш.)
знішча́льных (адуш.)
Т. знішча́льным знішча́льнай
знішча́льнаю
знішча́льным знішча́льнымі
М. знішча́льным знішча́льнай знішча́льным знішча́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

знішча́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. знішча́льны знішча́льная знішча́льнае знішча́льныя
Р. знішча́льнага знішча́льнай
знішча́льнае
знішча́льнага знішча́льных
Д. знішча́льнаму знішча́льнай знішча́льнаму знішча́льным
В. знішча́льны (неадуш.)
знішча́льнага (адуш.)
знішча́льную знішча́льнае знішча́льныя (неадуш.)
знішча́льных (адуш.)
Т. знішча́льным знішча́льнай
знішча́льнаю
знішча́льным знішча́льнымі
М. знішча́льным знішча́льнай знішча́льным знішча́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

здзе́кліва-знішча́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. здзе́кліва-знішча́льны здзе́кліва-знішча́льная здзе́кліва-знішча́льнае здзе́кліва-знішча́льныя
Р. здзе́кліва-знішча́льнага здзе́кліва-знішча́льнай
здзе́кліва-знішча́льнае
здзе́кліва-знішча́льнага здзе́кліва-знішча́льных
Д. здзе́кліва-знішча́льнаму здзе́кліва-знішча́льнай здзе́кліва-знішча́льнаму здзе́кліва-знішча́льным
В. здзе́кліва-знішча́льны (неадуш.)
здзе́кліва-знішча́льнага (адуш.)
здзе́кліва-знішча́льную здзе́кліва-знішча́льнае здзе́кліва-знішча́льныя (неадуш.)
здзе́кліва-знішча́льных (адуш.)
Т. здзе́кліва-знішча́льным здзе́кліва-знішча́льнай
здзе́кліва-знішча́льнаю
здзе́кліва-знішча́льным здзе́кліва-знішча́льнымі
М. здзе́кліва-знішча́льным здзе́кліва-знішча́льнай здзе́кліва-знішча́льным здзе́кліва-знішча́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прычарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Прывабіць сваёй прыгажосцю або іншымі якасцямі. Рыма заўважыла маю цікавасць да партрэта і.. сказала: — Праўда, прыгожы хлопец. Малайчына Шайка, такога хлопца прычаравала. Сабаленка. Юткевіч пасябраваў з Маслоўскім неяк неспадзеўкі, а прычаравалі Юткевіча рэзкія і знішчальныя парадоксы Маслоўскага на адрас афіцэраў. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІНФЕКЦЫ́ЙНЫЯ ХВАРО́БЫ РАСЛІ́Н, паразітарныя хваробы раслін,

хваробы, якія выклікаюцца патагеннымі арганізмамі. Паводле характару ўзбуджальніка падзяляюцца на грыбныя, бактэрыяльныя, вірусныя, мікаплазмавыя, нематодныя хваробы (гл. адпаведныя арт.). Пры наяўнасці адпаведных умоў (пэўнай т-ры, вільготнасці паветра і глебы) інфекцыя можа перадавацца ад заражаных раслін да здаровых праз с.-г. прылады і інвентар, паветра, ваду і інш., а таксама жывёламі і чалавекам. Хваробы могуць праяўляцца ў выглядзе адзінкавых выпадкаў ці мець масавае пашырэнне. Меры барацьбы прафілактычныя — накіраваны на папярэджанне хвароб; селекцыйна-генет. — прадугледжваюць вывядзенне сартоў, устойлівых да захворванняў; знішчальныя (хім., фіз., мех., біял. і інш.).

т. 7, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРО́ДНАЕ АПАЛЧЭ́ННЕ ў Вялікую Айчынную вайну,

добраахвотныя ваен. і ваенізаваныя фарміраванні з асоб, якія не падлягалі першачарговаму прызыву па мабілізацыі; адна з форм масавага ўдзелу народа ў абароне Радзімы. Ініцыятыва арганізацыі апалчэння належала жыхарам Ленінграда. Стваралася ў 1941—42 у Маскве, Ленінградзе і інш. гарадах. Складалася з дыв., палкоў, батальёнаў, у т. л. знішчальных. На Беларусі з першых дзён вайны грамадзяне непрызыўнога ўзросту звярталіся ў ваенкаматы, парт. і камс. арг-цыі з просьбай накіраваць іх на фронт. Таму 2.7.1941 ЦК ВКП(б) і 6.7.1941 СНК БССР і ЦК КП(б)Б прынялі рашэнні аб стварэнні з добраахвотнікаў Н.а. Фарміраванне падраздзяленняў і часцей Н.а. на Беларусі пачалося з ліп. 1941 (прымалі грамадзян ад 17 да 55-гадовага ўзросту). Камандаванне франтоў дапамагала камплектаваць падраздзяленні Н.а. камсаставам. У прыфрантавых раёнах ствараліся знішчальныя батальёны (іх было 78, больш за 13 тыс. чал.). Летам 1941 арганізавана больш за 200 атрадаў Н.а. (больш за 33 тыс. чал), якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы абарончых рубяжоў, знішчэнні жывой сілы і тэхнікі ворага, абясшкоджванні іх дыверсійных груп і інш. (гл. Віцебскае народнае апалчэнне 1941, Гомельскі полк народнага апалчэння, Магілёўскае народнае апалчэнне 1941). Для мясц. самаабароны ствараліся камуніст. рабочыя палкі і батальёны. Пры адыходзе Чырв. Арміі частка байцоў Н.а. ўключалася ў яе рады, а тыя, хто заставаўся на акупіраванай тэрыторыі, пераходзілі да партыз. або падп. метадаў барацьбы.

А.​С.​Жліуроўскі, І.​А.​Літвіноўскі.

Байцы Гомельскага народнага апалчэння на перадавой пазіцыі.

т. 11, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)