знішча́льна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
знішча́льна - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

знішча́льна нареч.

1. сокруши́тельно, уничтожа́юще;

2. перен. уничтожа́юще, уби́йственно;

1, 2 см. знішча́льны 1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знішча́льна-з’е́длівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. знішча́льна-з’е́длівы знішча́льна-з’е́длівая знішча́льна-з’е́длівае знішча́льна-з’е́длівыя
Р. знішча́льна-з’е́длівага знішча́льна-з’е́длівай
знішча́льна-з’е́длівае
знішча́льна-з’е́длівага знішча́льна-з’е́длівых
Д. знішча́льна-з’е́дліваму знішча́льна-з’е́длівай знішча́льна-з’е́дліваму знішча́льна-з’е́длівым
В. знішча́льна-з’е́длівы (неадуш.)
знішча́льна-з’е́длівага (адуш.)
знішча́льна-з’е́длівую знішча́льна-з’е́длівае знішча́льна-з’е́длівыя (неадуш.)
знішча́льна-з’е́длівых (адуш.)
Т. знішча́льна-з’е́длівым знішча́льна-з’е́длівай
знішча́льна-з’е́дліваю
знішча́льна-з’е́длівым знішча́льна-з’е́длівымі
М. знішча́льна-з’е́длівым знішча́льна-з’е́длівай знішча́льна-з’е́длівым знішча́льна-з’е́длівых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Знішчальна-бамбардзіровачная авіяцыя 2/547; 4/591

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

уби́йственно нареч. (ужасно) жахлі́ва, страшэ́нна; (уничтожающе) знішча́льна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАЖАДУ́Б Іван Мікітавіч (8.6.1920, в. Абражыеўка Шосткінскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 6.8.1991),

тройчы Герой Сав. Саюза (1944, двойчы; 1945). Маршал авіяцыі (1985). Скончыў акадэміі Ваен.-паветр. (1949), Генштаба (1956). У арміі з 1940. Ў Вял. Айч. вайну з сак. 1943 на Варонежскім, Сцяпным, 2-м Укр. і 1-м Бел. франтах: пілот, камандзір звяна і эскадрыллі, нам. камандзіра знішчальнага авіяпалка; у 120 паветр. баях збіў 62 самалёты праціўніка. Пасля вайны на кіруючых пасадах у ВПС, удзельнік Карэйскай вайны 1950—53 (у крас. 1951 — лют. 1951 1952 камандзір 324-й знішчальна-авіяц. дывізіі ў складзе сав. 64-га знішчальна-авіяц. корпуса). З 1978 у Групе ген. інспектараў ’Мін-ва абароны СССР. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1946—62. Аўтар кніг «Служу Радзіме» (1949), «Вернасць Айчыне» (1967) і інш.

т. 7, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Pánzerjägerabteilung f -, -en знішча́льна-супрацьта́нкавы артылеры́йскі дывізіён

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЛІЗЮКО́Ў Пётр Ільіч (2.1.1909, г. Гомель — 30.1.1945),

Герой Сав. Саюза (1945), палкоўнік (1943). Брат А.І.Лізюкова. Скончыў Ленінградскую артыл. школу (1941). У Чырв. Арміі з 1927. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Ленінградскім, 3-м Бел. франтах: камандзір артыл. дывізіёна, знішчальна-процітанк. артыл. палка, брыгады. Брыгада на чале з Л. вызначылася ў баі ва Усх. Прусіі. Загінуў у гэтым баі.

П.І.Лізюкоў.

т. 9, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАХРАКО́Ў Фёдар Паўлавіч (1.3.1925, с. Югаўское Кунгурскага р-на Пермскай вобл., Расія — 21.7.1944),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў артыл. вучылішча (1944). На фронце з 1944. Камандзір узвода знішчальна-процітанкавага артыл. палка малодшы лейтэнант Х. вызначыўся пры вызваленні Брэсцкай вобл. 18—21.7.1944 у баях каля в. Відамля Камянецкага р-на яго ўзвод падбіў 4 танкі праціўніка, знішчыў 6 агнявых пунктаў. Калі гітлераўцы акружылі сав. воінаў, Х. прыкрыў адыход параненых. Загінуў у гэтым баі.

Ф.П.Хахракоў.

т. 16, с. 564

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАЛКАЧО́Ў Міхаіл Фёдаравіч (30.6.1922, в. Дуброўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 10.11.1998). Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Пензенскае артыл. вучылішча (1942),

Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую школу артылерыі (1948). У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 на Паўн., Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах. Удзельнік баёў у Цвярской вобл., на тэр. Літвы, Польшчы, Германіі. Батарэя асобнага знішчальна-процітанк. дывізіёна на чале з Т. вызначылася 22.4.1945 у баях на подступах да Берліна: падраздзяленне прасунулася ў тыл ворага, перарэзала шашу, не дазволіла рэзервам праціўніка прарвацца да Берліна (знішчыла шмат гітлераўцаў, баявой тэхнікі, у т. л. 3 дальнабойныя гарматы). Удзельнік штурму рэйхстага, Парада Перамогі ў Маскве. Да 1972 у Сав. Арміі.

М.Ф.Талкачоў.

т. 15, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)