быць зняволеным; сядзець, адседжваць (перан., разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

зняво́лены

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зняво́лены зняво́леная зняво́ленае зняво́леныя
Р. зняво́ленага зняво́ленай
зняво́ленае
зняво́ленага зняво́леных
Д. зняво́ленаму зняво́ленай зняво́ленаму зняво́леным
В. зняво́лены (неадуш.)
зняво́ленага (адуш.)
зняво́леную зняво́ленае зняво́леныя (неадуш.)
зняво́леных (адуш.)
Т. зняво́леным зняво́ленай
зняво́ленаю
зняво́леным зняво́ленымі
М. зняво́леным зняво́ленай зняво́леным зняво́леных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зняво́лены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зняво́лены зняво́леная зняво́ленае зняво́леныя
Р. зняво́ленага зняво́ленай
зняво́ленае
зняво́ленага зняво́леных
Д. зняво́ленаму зняво́ленай зняво́ленаму зняво́леным
В. зняво́лены (неадуш.)
зняво́ленага (адуш.)
зняво́леную зняво́ленае зняво́леныя (неадуш.)
зняво́леных (адуш.)
Т. зняво́леным зняво́ленай
зняво́ленаю
зняво́леным зняво́ленымі
М. зняво́леным зняво́ленай зняво́леным зняво́леных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зняво́лены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зняво́лены зняво́леная зняво́ленае зняво́леныя
Р. зняво́ленага зняво́ленай
зняво́ленае
зняво́ленага зняво́леных
Д. зняво́ленаму зняво́ленай зняво́ленаму зняво́леным
В. зняво́лены (неадуш.)
зняво́ленага (адуш.)
зняво́леную зняво́ленае зняво́леныя (неадуш.)
зняво́леных (адуш.)
Т. зняво́леным зняво́ленай
зняво́ленаю
зняво́леным зняво́ленымі
М. зняво́леным зняво́ленай зняво́леным зняво́леных

Кароткая форма: зняво́лена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зняво́лены

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. ж. -
Н. зняво́лены зняво́леная зняво́леныя
Р. зняво́ленага зняво́ленай зняво́леных
Д. зняво́ленаму зняво́ленай зняво́леным
В. зняво́ленага зняво́леную зняво́леных
Т. зняво́леным зняво́ленай
зняво́ленаю
зняво́ленымі
М. зняво́леным зняво́ленай зняво́леных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нару́чнікі, -аў, адз. -нік, -а, м.

Металічныя кольцы, злучаныя ланцужком, якія надзяваюцца на рукі злачынцам, зняволеным; кайданкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АМНІ́СТЫЯ МІЖНАРО́ДНАЯ (Amnesty International),

міжнар. праваахоўная няўрадавая арганізацыя. Створана ў 1961 у Лондане. Мае філіялы ў 44 краінах свету, прадстаўлена індывід. членамі ў 155 краінах і тэрыторыях (1994). Асн. мэты: юрыд. дапамога зняволеным за паліт. і рэліг. перакананні («нявольнікам сумлення») і іх сем’ям. Выступае супраць катаванняў і смяротнай кары, рыхтуе незалежныя даклады аб парушэннях правоў чалавека. Кіруючыя органы — сесія (склікаецца штогод), выканаўчы камітэт, сакратарыят. Штаб-кватэра ў Лондане. Нобелеўская прэмія міру 1977.

т. 1, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕНІТЭНЦЫЯ́РНЫЯ СІСТЭ́МЫ (ад лац. poenitentia раскаянне),

парадак і рэжым адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, устаноўлены ў некаторых дзяржавах. У 18 ст. ўзнікла пенсільванская П.с. (назва ад штата Пенсільванія, ЗША), для якой характэрна строгае адзіночнае зняволенне ў спалучэнні з рэліг. пакаяннем. З пач. 19 ст. выкарыстоўваецца обернская П.с. (склалася ў г. Оберн, ЗША), сутнасць якой у прадастаўленні зняволеным магчымасці працаваць пры поўнай ізаляцыі ва ўмовах строгага рэжыму. З сярэдзіны 19 ст. ў большасці краін выкарыстоўваецца т.зв. прагрэсіўная П.с., якая прадугледжвае паэтапную змену ўмоў утрымання зняволеных ад суровых да больш льготных у залежнасці ад іх паводзін, у адпаведнасці з рашэннем адміністрацыі. Разнавіднасцю П.с. з’яўляюцца рэфарматорыі (узніклі ў ЗША) для асоб ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў, тэрмін зняволення для якіх можа быць скарочаны або працягнуты.

У Рэспубліцы Беларусь П.с. ўключае турмы, калоніі рознага рэжыму і выхаваўчыя калоніі для непаўналетніх. Гл. Папраўча-працоўныя ўстановы.

Г.​А.​Маслыка.

т. 12, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАЛКО́ЎСКАЯ ((Nałkowska) Зоф’я) (10.11.1884, Варшава — 17.12.1954),

польская пісьменніца. Скончыла Варшаўскую прыватную гімназію (1901). У 1922—27 жыла ў Гродне, была куратарам патранату (апекі) вязняў гродзенскай турмы, памагала бел., польск., літ. зняволеным. Дэбютавала як паэтэса вершам «Я памятаю» (1898), як празаік — навелай «Арліца» (1903). Першыя раманы «Жанчыны» (1906), «Князь» (1907), «Нарцыза» (1910) напісаны ў стылявой манеры, уласцівай л-ры «Маладой Польшчы». У зб. апавяд. «Таямніцы крыві» (1917), рамане «Граф Эміль» (1920) праявілася маральнае асуджэнне 1-й сусв. вайны. Праблеме адбудавання Польшчы прысвечаны «Раман Тэрэзы Генерт» (1923). Гродзенская тэматыка ў аснове яе лепшых раманаў «Нядобрае каханне» (1928), «Мяжа» (1935), «Вузлы жыцця» (1948), драмы «Дзень яго вяртання» (1931), эсэ «У шалашы» (1924), «Гродна» (1926), «Нёман» (1934) і інш. Вострыя сац. і паліт. праблемы, псіхалогія чалавека адлюстраваны ў раманах «Галкі» (1927), «Нецярплівыя» (1938), драме «Дом жанчын» (1930) і інш. Аўтар зб-каў псіхал. мініяцюр «Характары» (1922), навел пра лагеры смерці «Медальёны» (1946), літ.-крытычных і публіцыстычных твораў, дзённікаў. На бел. мову асобныя яе апавяданні пераклаў Я.​Брыль. Дзярж. прэмія Польшчы 1953.

Тв.:

Бел. пер. — у кн.: Сад: Кн. пол. апаваданняў. Мн., 1982;

Рус. пер. — Избранное. М., 1979.

Літ.:

Мусиенко С.Ф. Творчество Зофьи Налковской. Мн., 1989;

Rogatko B. Zofia Nałkowska. Warszawa, 1980.

С.​П.​Мусіенка.

т. 11, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)