зне́шне

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
зне́шне - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зне́шне нареч. вне́шне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зне́шне, прысл.

Вонкава, па знешняму выгляду. Знешне .. [фон Адлер] нагадваў арла: высокі, з гарбатым носам, чорнымі драпежнымі вачамі, дужы і рухавы. Шамякін. Знешне хата падобна да хаты: І вуглы ў ёй і вокны. Непачаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зне́шне прысл. разм. äußerlich; dem Äußeren nach (паводле знешняга выгляду)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фатаграфі́зм, -у, м.

Знешне дакладнае, літаральнае, але не абагуленае адлюстраванне рэчаіснасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

outwardly [ˈaʊtwədli] adv. зне́шне, во́нкава, з вы́гляду;

Outwardly he remained calm. Знешне ён заставаўся спакойным.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

падця́гнуты, -ая, -ае.

Знешне акуратны, унутрана дысцыплінаваны.

П. чалавек.

П. выгляд.

|| наз. падця́гнутасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рогападо́бны, -ая, -ае.

Падобны знешне на рог¹ або на рогавае рэчыва.

Рогападобныя сукі́,.

|| наз. рогападо́бнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зво́нку, прысл.

1. Са знешняга боку.

Пачысціць акно з.

2. Знешне, з выгляду (разм.).

З. спакойны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флюі́ды, -аў, адз. флюі́д, -у, м. (кніжн.).

Знешне неадчувальныя плыні, псіхічныя токі, якія зыходзяць ад каго-, чаго-н.

Ад гэтага чалавека ідуць ф. дабра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)