змяша́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. змяша́льны змяша́льная змяша́льнае змяша́льныя
Р. змяша́льнага змяша́льнай
змяша́льнае
змяша́льнага змяша́льных
Д. змяша́льнаму змяша́льнай змяша́льнаму змяша́льным
В. змяша́льны (неадуш.)
змяша́льнага (адуш.)
змяша́льную змяша́льнае змяша́льныя (неадуш.)
змяша́льных (адуш.)
Т. змяша́льным змяша́льнай
змяша́льнаю
змяша́льным змяша́льнымі
М. змяша́льным змяша́льнай змяша́льным змяша́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

змяша́льны тех. смеси́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змяша́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для змешвання, утварэння сумесі. Змяшальны барабан. Змяшальная камера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смеси́тельный зме́швальны, змяша́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РАСТВОРАЗМЯША́ЛЬНІК,

стацыянарная або перасоўная ўстаноўка для прыгатавання будаўнічых раствораў, што выкарыстоўваюцца пры каменнай муроўцы, тынкавальных работах і інш. Мае барабан, у які загружаюцца кампаненты раствораў (цэмент, пясок, вада) і перамешваюцца вінтавымі лопасцямі, ўстаноўленымі на вале з электрапрыводам.

Перасоўны растворазмяшальнік: 1 — электрарухавік; 2 — змяшальны барабан; 3 — лопасць.

т. 13, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎПРАВАДНІКО́ВЫ ДЫЁД,

двухэлектродная паўправадніковая прылада, прынцып дзеяння якой заснаваны на ўласцівасцях p-n-пераходу (найб. пашырана), кантакту метал—паўправаднік (гл. Шоткі дыёд) або аб’ёмных эфектаў у аднародным паўправадніку (гл. Гана дыёд).

Вырабляюцца на аснове германію, крэмнію, арсеніду галію і інш. Паводле канструкцыйных асаблівасцей адрозніваюць кропкавыя П.д. (да паўправадніковага крышталя прыціскаецца спружынная метал. іголка) і плоскасныя П.д. (атрымліваюць метадамі дыфузіі і ўплаўлення дамешкаў, іоннай імплантацыі, эпітаксіяльнага нарошчвання, вакуумнага напылення і інш.). Вызначаюцца малымі габарытнымі памерамі, масай і спажывальнай магутнасцю, вял. тэрмінам службы і інш. Выкарыстоўваецца ў радыётэхніцы ў шырокім дыяпазоне частот для выпрамлення пераменнага току (сілавы, ці выпрамны П.д.), генерыравання і ўзмацнення эл. ваганняў (напр., лавінна-пралётны, тунэльны і параметрычны дыёды), пераўтварэння частаты (змяшальны і памнажальны ЗВЧ-дыёды), дэтэктыравання мадуляваных ваганняў, стабілізацыі напружання (стабілітрон) і інш.

В.​К.​Кананенка.

т. 12, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)