змо́ва, -ы, мн. -ы, змоў, ж.

Тайнае пагадненне або ўгавор, дамоўленасць.

Злачынная з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змо́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. змо́ва змо́вы
Р. змо́вы змо́ў
Д. змо́ве змо́вам
В. змо́ву змо́вы
Т. змо́вай
змо́ваю
змо́вамі
М. змо́ве змо́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

змо́ва ж. (тайное соглашение) за́говор м.; сго́вор м.;

контррэвалюцы́йная з. — контрреволюцио́нный за́говор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змо́ва, ‑ы. ж.

Тайнае пагадненне некалькіх асоб аб сумесных дзеяннях супроць каго‑, чаго‑н. для дасягнення пэўных палітычных мэт. Насельніцтва пачало ўсё больш і больш пераконвацца, што гэта дума з’яўляецца новай змоваю буржуазіі і самаўладства. Колас. // Тайны ўгавор, дамоўленасць. [Наталля:] Дык гэта ж і ёсць змова дваіх супроць трэцяга. Прычым, гэты трэці — чэсны чалавек. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́ва ж. Verschwörung f -, -en, Kompltt n -(e)s, -e;

тае́мная змо́ва gehime bmachung;

у змо́ве з кім-н. im invernehmen mit j-m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

змова

Том: 13, старонка: 41.

img/13/13-041_0208_Змова.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Змо́ва ’тайны згавор’. Рус. уст. абл. смо́лва ’гутарка; угавор’, укр. змо́вазмова’, польск. zmowa ’тс’, славац. zmluva ’пагадненне’. Ст.-бел. змова (Александрыя), змовца (Гіст. лекс., 99). Прасл. дыял. sъml̥va — бяссуфіксны наз. ад дзеяслова sъ‑mъl‑vjati з коранем mъlv‑ (гл. мова). Ст.-бел. змовца (XVII ст.) з польск. (Булыка, Запазыч., 123), хаця і суадносіцца са змова, якое можа быць і вынікам унутранага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«Казанская змова» 5/214; 8/351

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Народная змова» (фаш. арг-цыя, Балгарыя) 2/93

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«КАЗА́НСКАЯ ЗМО́ВА»,

спроба ўзняць ваенна-сялянскае паўстанне ў Паволжы, каб падтрымаць паўстанне 1863—64 у Польшчы, Літве і Беларусі. Акрамя польскіх і літ.-бел. паўстанцкіх цэнтраў у «К.з.» ўдзельнічалі або мелі намер да яе дачыніцца пецярбургская, маскоўская, казанская арг-цыі «Зямлі і волі», афіцэрскія і студэнцкія гурткі ў гарадах Расіі. У крас. 1863 «К.з.» раскрыта. Адзін з гал. кіраўнікоў І.​Кеневіч, члены рэв. арг-цыі афіцэры Н.​Іваніцкі, А.​Мрочак, Р.​Станкевіч, М.​Чарняк расстраляны ў Казані. Астатнія ўдзельнікі «К.з.» прыгавораны да турэмнага зняволення і катаржных работ.

Г.​В.​Кісялёў.

т. 7, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)