зме́шанасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. зме́шанасць
Р. зме́шанасці
Д. зме́шанасці
В. зме́шанасць
Т. зме́шанасцю
М. зме́шанасці

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зме́шаны, -ая, -ае.

1. Які ўтварыўся шляхам змешвання, скрыжоўвання.

Змешаная парода жывёлы.

2. Які складаецца з разнародных элементаў, частак, удзельнікаў.

Змешаныя ўгнаенні.

З. лес.

Змешаная камісія.

|| наз. зме́шанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сме́шанность

1. змяша́насць, -ці ж., зме́шанасць, -ці ж.;

2. зблы́танасць, -ці ж.;

3. зме́шанасць, -ці ж., мяша́насць, -ці ж.; см. сме́шанный 2—4;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛІСІ́ЦА (Іван Ігнатавіч) (н. 22.1.1950, в. Блістава Менскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),

бел. графік, жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1979). У 1980—86 выкладаў у Віцебскім пед. ін-це. Творам уласціва змешанасць графічных тэхнік і жывапісу, дасканаласць пластычнай мовы, дэталізаваная завершанасць, эмацыянальнасць. Стварыў серыю графічных аркушаў па матывах твораў У.​Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Ладдзя роспачы», «Цыганскі кароль», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Сівая легенда» (усе 1979—86); жывапісныя творы «Да Багдановіча» (1982), «Партрэт маці» (1990), «Суботні вечар» (1995), «Спас» (1996), «Раніца», «Ушача», «Покліч» (усе 1997).

В.​В.​Шамшур.

І.Лісіца. Жнівень. 1996.

т. 9, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)