пластычныя змазкі

т. 12, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зма́зка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зма́зка зма́зкі
Р. зма́зкі зма́зак
Д. зма́зцы зма́зкам
В. зма́зку зма́зкі
Т. зма́зкай
зма́зкаю
зма́зкамі
М. зма́зцы зма́зках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зма́зачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для змазкі, змазвання. Змазачны матэрыял. Змазачны рэзервуар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўто́л, ‑у, м.

Нафтавае масла для змазкі аўтамабільных і трактарных рухавікоў.

[Складанаскарочанае слова: аўт(амабіль) і лац. ol(eum) — алей.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мазь, -і, Т ма́ззю, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Сумесь тлушчу з лекавымі сродкамі для націрання або намазвання.

Цынкавая м.

2. Густое тлустае рэчыва для змазкі чаго-н.

М. для абутку.

Лыжная м.

На мазі́ (разм.) — блізка да ажыццяўлення, завяршэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЗМА́ЗАЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,

рэчывы з сукупнасцю ўласцівасцей, якімі абумоўлена іх змазачнае дзеянне. Выкарыстоўваюць для змазкі. Адрозніваюць вадкія (змазачнае масла, змазачна-ахаладжальныя вадкасці), пластычныя (пластычныя змазкі), цвёрдыя і газападобныя.

Цвёрдыя З.м. — парашкападобныя рэчывы (напр., графіт, дысульфіды малібдэну, вальфраму), мяккія металы (напр., індый, свінец), палімеры (найб. пашыраны політэтрафторэтылен), цвёрдыя арган. рэчывы (напр., мыла, воскі); газападобныя З.м. — індывід. газы, іх сумесі і пара некат. злучэнняў (напр., вуглевадародаў), выкарыстоўваюць для змазкі механізмаў, якія эксплуатуюцца ў асабліва цяжкіх умовах: высокіх (больш за 300 °C) і крыягенных т-рах, пры вял. нагрузках, высокім узроўні радыяцыі (напр., у ядз. рэактарах).

т. 7, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

саля́равы, ‑ая, ‑ае.

У выразе: саляравае масла — прадукт перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца як паліва для дызеляў, рэчыва для змазкі механізмаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўто́л

[ад аўт(амабіль) + -ол]

нафтавае масла для змазкі аўтамабільных і трактарных рухавікоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЗМА́ЗАЧНАЕ МА́СЛА,

вадкі змазачны матэрыял, які выкарыстоўваюць для змазкі вузлоў трэння розных механізмаў. Паводле спосабу атрымання падзяляюць на нафтавае масла, сінтэтычнае масла, масла расліннага і жывёльнага паходжання (напр., рыцына), па прызначэнні — на індустрыяльнае масла, маторнае масла, трансмісійнае масла і інш. Адпрацаванае З.м. рэгенерыруюць для паўторнага выкарыстання.

т. 7, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРОНЗАГРАФІ́Т,

сітаваты антыфрыкцыйны матэрыял, спечаны на аснове алавяністай бронзы і графіту. Сітаватасці запоўнены мінер. або сінт. маслам. Атрымліваецца метадамі парашковай металургіі. Мае нізкі каэфіцыент трэння па сталі (0,04—0,06 без змазкі, 0,004—0,006 са змазкай), высокую зносаўстойлівасць, устойлівасць да павышаных скарасцей слізгання і ціску. Выкарыстоўваецца на выраб падшыпнікаў слізгання.

т. 3, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)