злі́ты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. злі́ты злі́тая злі́тае злі́тыя
Р. злі́тага злі́тай
злі́тае
злі́тага злі́тых
Д. злі́таму злі́тай злі́таму злі́тым
В. злі́ты (неадуш.)
злі́тага (адуш.)
злі́тую злі́тае злі́тыя (неадуш.)
злі́тых (адуш.)
Т. злі́тым злі́тай
злі́таю
злі́тым злі́тымі
М. злі́тым злі́тай злі́тым злі́тых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

злі́ты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. злі́ты злі́тая злі́тае злі́тыя
Р. злі́тага злі́тай
злі́тае
злі́тага злі́тых
Д. злі́таму злі́тай злі́таму злі́тым
В. злі́ты (неадуш.)
злі́тага (адуш.)
злі́тую злі́тае злі́тыя (неадуш.)
злі́тых (адуш.)
Т. злі́тым злі́тай
злі́таю
злі́тым злі́тымі
М. злі́тым злі́тай злі́тым злі́тых

Кароткая форма: злі́та.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

злі́ты

1. в разн. знач. сли́тый;

2. зали́тый;

1, 2 см. зліць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злі́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зліць.

2. у знач. прым. Злучаны ў адно, непадзельны (для слыху, зроку). Залы палаца амаль усе пуставалі, затое разнастайных гукаў, злітых у адну несціханую мелодыю, было хоць адбаўляй. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сли́тый злі́ты, мног. пазліва́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зліўны́, -а́я, -о́е (спец.).

1. Змяшаны, зліты з розных пасудзін у адну.

Зліўное малако.

2. Прызначаны для зліву, злівання.

З. жолаб.

З. чан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зліўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Зліты з розных пасудзін у адну (пра вадкасць). Зліўное малако.

2. Прызначаны для злівання чаго‑н. Зліўны жолаб. Зліўная труба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упапяро́к, прысл. і прыназ.

Тое, што і упоперак. Вось шырокае палатно ніў. Як вокам акінуць, цягнуцца яны далёка к лесу, за ўзгорак. Глядзець упапярок — зліты, суцэльны. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zlany

зліты; абліты;

zlany potem — абліты потам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МАСКО́ЎСКІ ТЭА́ТР «РАМЭ́Н»,

адзіны ў свеце цыганскі т-р. Адкрыты ў 1931. У спектаклях традыцыі і каларыт нац. мастацтва, багатая музыкальнасць, песеннае і танц. майстэрства артыстаў зліты з сучаснымі тэатр.-эстэт. прынцыпамі. Сярод спектакляў: «Табар у стэпе» і «Нарадзіўся я ў табары» І.​Ром-Лебедзева (паводле Ю.​Нагібіна), «Крывавае вяселле» Ф.​Гарсія Лоркі, «Макар Чудра» паводле М.​Горкага, «Грушачка» паводле М.​Ляскова, «Закон продкаў» І.​Хрусталёва, «Мы — цыганы» М.​Слічэнкі, «Жывы труп» Л.​Талстога, «Мужчыны ў нядзелю» Ж.​Л.​Ранкароні, «Графіня — цыганка» П.​Градава. У розныя гады т-р узначальвалі: М.​Гольдблат, М.​Яншын, П.​Саратаўскі і інш. Маст. кіраўнікі С.​Баркан (з 1958), М.Слічэнка (з 1977). У розны час у т-ры працавалі: Т.​Агамірава, Л.​Баброва, В.​Бізеў, Р.​Валшанінава, М.​Валшанінаў, Р.​Дземент, Е.​Жамчужная, Н.​Залатарова, С.​Залатароў, І.​Някрасава, В.​Пятрова, Ром-Лебедзеў, М.​Скварцова, Б.​Ташкенцкі, Ляля Чорная (Н.​Хмялёва), С.​Шышкоў і інш.

т. 10, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)