злачы́нна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
злачы́нна злачы́нней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

злачы́нна нареч. престу́пно; злоумы́шленно; злоде́йски

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злачы́нна прысл., злачы́нны verbrécherisch, méuchlerisch, frévelhaft

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

злачы́нна-хала́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. злачы́нна-хала́тны злачы́нна-хала́тная злачы́нна-хала́тнае злачы́нна-хала́тныя
Р. злачы́нна-хала́тнага злачы́нна-хала́тнай
злачы́нна-хала́тнае
злачы́нна-хала́тнага злачы́нна-хала́тных
Д. злачы́нна-хала́тнаму злачы́нна-хала́тнай злачы́нна-хала́тнаму злачы́нна-хала́тным
В. злачы́нна-хала́тны (неадуш.)
злачы́нна-хала́тнага (адуш.)
злачы́нна-хала́тную злачы́нна-хала́тнае злачы́нна-хала́тныя (неадуш.)
злачы́нна-хала́тных (адуш.)
Т. злачы́нна-хала́тным злачы́нна-хала́тнай
злачы́нна-хала́тнаю
злачы́нна-хала́тным злачы́нна-хала́тнымі
М. злачы́нна-хала́тным злачы́нна-хала́тнай злачы́нна-хала́тным злачы́нна-хала́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

престу́пно нареч. злачы́нна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злоде́йски нареч. па-ліхадзе́йску; злачы́нна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по-злоде́йски нареч. злачы́нна, як зло́дзей.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

występnie

злачынна, ганебна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АРГАНІЗАВА́НАЯ ЗЛАЧЫ́ННАСЦЬ,

форма злачыннай дзейнасці аб’яднанняў злачынцаў. Вызначаецца высокай самаарганізацыяй, прафесіяналізмам, іерархічнай сістэмай узаемаадносін, манапалізацыяй розных сфераў злачыннай дзейнасці з мэтай здабычы максімальных даходаў і выкарыстання легальных шляхоў для «адмывання» злачынна здабытых сродкаў, нейтралізацыяй і карумпіраваннем дзярж. органаў, пашырэннем злачынных сувязяў за межы краіны. Гл. таксама Мафія, Рэкет.

т. 1, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯДЗВЕ́ДЗЬ Піліп Дзям’янавіч (1890, в. Масева Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 27.11.1937),

дзяржаўны дзеяч БССР. Вучыўся ў Баршаўскім тэхн. вучылішчы. З 1905 працаваў у Варшаве, Маскве, вучыўся на камандзірскіх курсах у Лефортаве, служыў ваен. камісарам аднаго з раёнаў г. Масквы. З 1918 у органах дзяржбяспекі: чл. Кантрольнай калегіі ВЧК, нач. асобага аддзела ВЧК на Зах. фронце і інш. У 1924—25 старшыня Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення БССР і адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па Зах. краі. Удзельнік аперацыі па арышце ў Мінску Б.В.Савінкава. З 1926 паўнамоцны прадстаўнік АДПУ па Далёкаўсх. краі, АДПУ СССР у Ленінградскай ваен. акрузе і Ленінградскай вобл. З 1934 нач. упраўлення НКУС СССР па Ленінградскай вобл. У снеж. 1934 арыштаваны і зняволены на 3 гады «за злачынна-халатныя адносіны да службовых абавязкаў», якія прывялі да гібелі С.М.Кірава. 27.11.1937 паўторна асуджаны і пакараны смерцю. Рэабілітаваны ў 1957.

т. 11, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)