зла́ки мн., бот. зла́кі, -каў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збажына́ ж., собир. (хлебные злаки) хлеба́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зла́кі, -аў (ед. злак м.) бот. зла́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верхово́йII в разн. знач. верхавы́, вярхо́вы;

верхово́й ве́тер верхавы́ (вярхо́вы) ве́цер;

верховы́е зла́ки верхавы́я (вярхо́выя) зла́кі;

верховы́е пласты́ верхавы́я (вярхо́выя) пласты́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МЕТЛЮЖКАКВЕ́ТНЫЯ (Poales),

парадак аднадольных раслін. 1 сям., каля 650 родаў, 10 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Дамінанты травяністых груповак расліннасці стэпаў, лугоў, прэрый, пампасаў і саваннаў. На Беларусі 55 родаў. Найб. вядомыя авёс, брыца, вострыца, грэбнік, жытняк, зуброўка, каласнец, купкоўка, лісахвост, малінія, маннік, пырнік, трыснёг, цімафееўка, ячмень і інш. Вырошчваюцца шмат інтрадукаваных відаў з родаў жыта, кавыль, кукуруза, перлаўка, проса, пшаніца, райграс і інш. Рэдкія віды (напр. ячменеваласнец еўрапейскі) занесены ў Чырв. кнігу.

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя, радзей дрэвападобныя (напр., бамбук) расліны. Цыліндрычныя сцёблы (саломіны) уздутыя ў вузлах і падзеленыя на полыя межвузеллі. Лісце пераважна з адкрытымі похвамі, лінейнае (да ніткападобнага) ці ланцэтнае, звычайна мае язычок. Кветкі дробныя, пераважна двухполыя ў элементарных суквеццях (каласках), што ўтвараюць складаныя суквецці — мяцёлкі, каласы, гронкі або галоўкі. У каласку — 1—30 кветак. Апыленне звычайна ветрам. Плод — зярняўка. Да М. належаць асн. харч. расліны: пшаніца, рыс, кукуруза, жыта, ячмень, авёс, проса, сорга, цукр. трыснёг і інш.), што культывуюцца з глыбокай старажытнасці, і кармавыя (мятліца, цімафееўка, аўсяніца, купкоўка, каласоўнік і інш). Выкарыстоўваюцца для засеву газонаў, аэрадромаў, стадыёнаў, замацавання пяскоў, насыпаў. З некат. М. атрымліваюць буд. матэрыялы, паперу (напр., трыснёг, бамбук), ёсць шкоднае пустазелле (напр., аўсюк, брыца звычайная). Харч., кармавыя, тэхн., лек., дэкар. расліны.

Літ.:

Цвелев Н.Н. Злаки СССР. Л., 1976. Жизнь растений. Т. 6. М., 1982.

т. 10, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Зла́кі ’сямейства хлебных раслін’. Рус., укр. зла́ки ’тс’, балг. злак ’зеляніна, трава’. Ст.-слав. злакъ. Ст.-рус. злакъ (1096 г.). У бел.рус.) кніжным шляхам са ст.-слав. У рус. ярасл., валаг., урад зафіксавана зело́к, якое лічаць усх.-слав. адпаведнікам злак. Няясна, аднак, як зелок < zolkъ (ці як злак < zelkъ?). Параўн. зелкі. Верагодна, што злак < zol‑k‑ъ, дзе ‑k‑ — дэтэрмінант (як у знак і г. д.), а zol‑/zel‑ суадносіцца з зялёны, зелле (гл.). Фасмер, 2, 99; Шанскі, 2, З 93; Трубачоў, Проспект, 90–91; Трубачоў, ЭИРЯ, 2, 36–37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хлеб м.

1. хлеб, род. хле́ба м.;

2. (зерно) збо́жжа, -жжа ср.;

3. (хлебные злаки) збо́жжа, -жжа ср., збажына́, -ны́ ж.;

4. (каравай) бу́лка, -кі ж. (хле́ба); бо́хан, -на м., буха́нка, -кі ж.;

5. перен. (пропитание) хлеб, род. хле́ба м.;

жить на чужи́х хлеба́х на ласка́вым хле́бе быць; жыць як у Бо́га за дзвяры́ма;

хлеб насу́щный хлеб надзённы;

перебива́ться с хле́ба на квас ты́дзень з але́ем, ты́дзень гале́ем; ча́сам з ква́сам, а паро́ю з вадо́ю; калі́ прасна́к, а калі́ і зусі́м так; адзі́н раз гу́ста, другі́ раз пу́ста;

хлеб-со́ль хлеб-со́ль;

хлеб да соль хлеб ды соль;

хле́бом не корми́ хле́бам не кармі́;

и то хлеб і гэ́та хлеб;

сухи́м хле́бом пита́ться аб адны́м хле́бе жыць;

без хле́ба сиде́ть без хле́ба сядзе́ць;

иска́ть лёгкого хле́ба шука́ць лёгкага хле́ба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)