зла́кава-разнатра́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зла́кава-разнатра́ўны зла́кава-разнатра́ўная зла́кава-разнатра́ўнае зла́кава-разнатра́ўныя
Р. зла́кава-разнатра́ўнага зла́кава-разнатра́ўнай
зла́кава-разнатра́ўнае
зла́кава-разнатра́ўнага зла́кава-разнатра́ўных
Д. зла́кава-разнатра́ўнаму зла́кава-разнатра́ўнай зла́кава-разнатра́ўнаму зла́кава-разнатра́ўным
В. зла́кава-разнатра́ўны (неадуш.)
зла́кава-разнатра́ўнага (адуш.)
зла́кава-разнатра́ўную зла́кава-разнатра́ўнае зла́кава-разнатра́ўныя (неадуш.)
зла́кава-разнатра́ўных (адуш.)
Т. зла́кава-разнатра́ўным зла́кава-разнатра́ўнай
зла́кава-разнатра́ўнаю
зла́кава-разнатра́ўным зла́кава-разнатра́ўнымі
М. зла́кава-разнатра́ўным зла́кава-разнатра́ўнай зла́кава-разнатра́ўным зла́кава-разнатра́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зла́кава-хмызняко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зла́кава-хмызняко́вы зла́кава-хмызняко́вая зла́кава-хмызняко́вае зла́кава-хмызняко́выя
Р. зла́кава-хмызняко́вага зла́кава-хмызняко́вай
зла́кава-хмызняко́вае
зла́кава-хмызняко́вага зла́кава-хмызняко́вых
Д. зла́кава-хмызняко́ваму зла́кава-хмызняко́вай зла́кава-хмызняко́ваму зла́кава-хмызняко́вым
В. зла́кава-хмызняко́вы (неадуш.)
зла́кава-хмызняко́вага (адуш.)
зла́кава-хмызняко́вую зла́кава-хмызняко́вае зла́кава-хмызняко́выя (неадуш.)
зла́кава-хмызняко́вых (адуш.)
Т. зла́кава-хмызняко́вым зла́кава-хмызняко́вай
зла́кава-хмызняко́ваю
зла́кава-хмызняко́вым зла́кава-хмызняко́вымі
М. зла́кава-хмызняко́вым зла́кава-хмызняко́вай зла́кава-хмызняко́вым зла́кава-хмызняко́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДАМА́РАЛЕНД (Damaraland),

Дамара, нагор’е ў цэнтр. ч. Намібіі ў Афрыцы. Ступенямі ўзвышаецца над берагавой пустыняй Наміб. Пераважаюць выш. 1000—1500 м, найб. — 2600 м (г. Брандберг). Клімат трапічны, сухі. Ападкаў 250—500 мм за год. Расліннасць на З злакава-хмызняковых пустынь з сукулентамі, на У апустыненая саванна.

т. 6, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАСУ́ТА (Basuto),

плато на ПдУ Афрыкі, частка Драконавых гор, у Лесота. Пераважныя выш. 2300—3000 м, найб. — 3276 (г. Тхабана-Нтленьяна). Парэзана далінамі р. Аранжавая і яе прытокаў на шэраг асобных масіваў. Складзена з пясчанікаў і сланцаў, перакрытых базальтамі. Клімат субтрапічны вільготны. Высакагорная злакава-хмызняковая расліннасць, сухі стэп.

т. 2, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЕ́ДКАВА БАЛО́ТА,

на У Столінскага р-на Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Маства. Нізіннага тыпу. Асобныя часткі наз. Верхлешнае, Ніўскае, Сплаўное, Лістоўніца, Красныя Бярозкі. Пл. 9,6 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 7,7 тыс. га. Глыб. торфу да 1,8 м, сярэдняя 1,1 м. Балота часткова асушана, асушаная ч. пад сенажаццю. На неасушаных землях пераважае злакава-, разнатраўна- і гіпнава-асаковая расліннасць. Пясчаныя грады пад разнатраўем, лесам з бярозы і хвоі.

т. 6, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУГАДЖА́РЫ,

горы ў Акцюбінскай вобл., у Казахстане, паўд. працяг Урала. Даўж. з Пн на Пд 200 км. Выш. да 657 м (г. Вял. Бактыбай). Пачынаюцца на Пн як вузкі горны краж, што падзяляецца на 2 амаль паралельныя хрыбты, паміж якімі размяшчаецца слабахвалістая Алабаская катлавіна шыр. 15—20 км. Хрыбты ў некат. месцах злучаюцца невял. кражамі. Паўд. частка Зах. хрыбта найб. высокая, моцна расчлянёная. Усх. хрыбет — ланцуг згладжаных сопак, расчлянёных прытокамі р. Іргіз. Складзены з кварцытаў, крышт. сланцаў, гнейсаў, гранітаў, пясчанікаў. Радовішчы хрому, медзі, фасфарытаў. Дзярнова-злакавыя, злакава-палыновыя стэпы і паўпустыні.

т. 10, с. 542

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕСАТУ́НДРАВАЯ ЗО́НА,

прыродная зона сушы субарктычнага пояса Паўн. паўшар’я з перавагай тундравых і лясных ландшафтаў. Цягнецца ад тундравай зоны на Пн Еўразіі і Амерыкі ў выглядзе паласы шыр. ад 30—50 да 300—400 км. Клімат субарктычны, суровы. Цёплы перыяд каля 4 месяцаў (чэрв. — верасень). Сярэднія т-ры ліп. ад 10 да 14 °C, студз. — ад -10 да -40 °C. Начныя замаразкі і снегапады магчымы на працягу ўсяго года. Ападкаў 200—400 мм за год, іх колькасць перавышае выпаральнасць. Большую ч. года ляжыць снегавое покрыва да 1 м. Шматгадовая мерзлата амаль на ўсёй тэрыторыі, што ў спалучэнні з нязначным выпарэннем прыводзіць у многіх раёнах да ўтварэння забалочанасці з фарміраваннем сфагнавых і ўзгорыстых тарфянікаў і ўзнікнення мярзлотных форм рэльефу (тэрмакарст). Шмат балот, азёр. Асн. тыпы глеб: глеева-падзолістыя, тарфяна-глеевыя, месцамі тарфяна-балотныя, якія характарызуюцца нязначнай магутнасцю і малой колькасцю арган. рэчыва. Расліннасць Л.з. Еўропы і Азіі — комплекс з рэдкалесся (бяроза, елка, хвоя, лістоўніца, піхта), тундраў (лішайнікі, сфагнавы мох, асака, падвей, журавіны, марошка, буякі) і злакава-разнатраўных лугоў у далінах рэк; у Паўн. Амерыцы пераважаюць рэдкалессі з елкі (белай, сітхінскай, чорнай) і амер. лістоўніцы. Жывёльны свет: паўн. алень, лось, буры мядзведзь, воўк, пясец, гарнастай, расамаха, лемінг, заяц-бяляк, палёўкі; у горных раёнах — пішчуха; у Сібіры — сурок і суслік. Разнастайная фауна птушак: палярная сава, белая курапатка, глушэц, рабчык, розныя віды гусей, качак, кулікоў, вераб’іных. У далінных лугах злакавыя і злакава-разнатраўныя травастоі, якія часта выкарыстоўваюцца як сенажаці. Развіты аленегадоўля і паляўнічы промысел, зверагадоўля, месцамі здабыча карысных выкапняў (на Пн Зах. Сібіры буйныя радовішчы прыроднага газу).

т. 9, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАТАГО́НІЯ (Patagonia),

прыродная вобласць у Паўд. Амерыцы, на Пд Аргенціны, на Пд ад рэк Рыо-Каларада і Рыо-Негра і на У ад Андаў. Пл. 650 тыс. км. Паверхня — пераважна ступеньчатыя плато, якія ўзвышаюцца ад Атлантычнага ак. на 3 да 2200 м. Клімат умераны, засушлівы. Ападкаў на б.ч. тэрыторыі 150—300 мм за год, на Пд да 600—700 мм. Характэрны моцныя вятры. У П. (прав. Чубут) — полюс холаду Паўд. Амерыкі (абс. мінімум т-ры -33 °C). Рэкі, якія бяруць пачатак у Андах, перасякаюць плато ў глыбокіх каньёнах. Найб. азёры: Наўэль-Уапі, В’едма, Лага-Архенціна і інш. каля падножжа Андаў. Пераважае злакава-хмызняковая паўпустыня, у перадгор’ях Андаў — стэп. Авечкагадоўля. Здабыча нафты і прыроднага газу.

т. 12, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАМА́КВАЛЕНД (Namaqualand),

пласкагор’е ў Паўд. Афрыцы, паміж Капскімі гарамі на Пд і вярхоўямі р. Грэйт-Фіш на Пн, у Намібіі і Паўд.-Афр. Рэспубліцы (ПАР). Сярэднія выш. 1000—1200 м, найб. 2202 м (масіў Карасберг). На тэр. Паўд. (Малога) Н. (на Пд ад р. Аранжавая), крышт. аснова выходзіць на паверхню. Буйныя радовішчы медных руд (раён Акіп у ПАР). У Паўн. Н. (Намалендзе, у Намібіі), крышт. аснова перакрыта стараж. вапнякамі і кварцытамі, якія ўтвараюць структурна-ступеньчатыя плато. Клімат Паўд. Н. субтрапічны, пустынны, Паўн. Н. — паўпустынны трапічны. У Паўд. Н. — разрэджаная хмызняковая расліннасць, у Паўн. — сукулентныя пустыні (з алоэ) на З і злакава-хмызняковыя (з акацыямі) на У. Качавая жывёлагадоўля.

т. 11, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРАВІ́ЙСКАЯ ПУСТЫ́НЯ,

на ПнУ Афрыкі (частка Сахары), у Егіпце, паміж далінай р.Ніл і Чырвоным морам. На Пд (22° паўн. ш.) злучаецца з Нубійскай пустыняй. У рэльефе пераважаюць друзаватыя, пясчанікавыя і вапняковыя плато выш. да 500 м, якія паступова ўздымаюцца з З на У. Уздоўж Чырвонага м. цягнецца крышт. хр. Этбай (выш. да 2184 м, Шаіб-эль-Банат). Карысныя выкапні: нафта, волава, фасфарыты, буд. камень. Клімат трапічны пустынны, гарачы. Сярэдняя т-ра студз. 15 °C, ліп. 30 °C, ападкаў да 100 мм за год. Дажджы не выпадаюць многія гады. Характэрны сухія рэчышчы (вадзі). Падземны сцёк, які захоўваецца круглы год, падтрымлівае ў далінах разрэджаную ксерафітавую і злакава-хмызняковую расліннасць; трапляюцца асобныя дрэвы (акацыі, тамарыскі, фінікавая пальма і інш.). Жывёльны свет: шматлікія грызуны, антылопы, гіены, шакалы, паўзуны. Насельніцтва рэдкае. Качавая жывёлагадоўля (козы, авечкі, вярблюды). У аазісах — земляробства.

М.​В.​Лаўрыновіч.

т. 1, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)