здружы́цца, -ужу́ся, -у́жышся, -у́жыцца; зак.

Зблізіцца, пасябраваць.

|| незак. здру́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здружы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. здружу́ся здру́жымся
2-я ас. здру́жышся здру́жыцеся
3-я ас. здру́жыцца здру́жацца
Прошлы час
м. здружы́ўся здружы́ліся
ж. здружы́лася
н. здружы́лася
Загадны лад
2-я ас. здружы́ся здружы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час здружы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

здружы́цца сов. сдружи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здружы́цца, здружуся, здружышся, здружыцца; зак.

Завесці з кім‑н. моцную дружбу; падружыцца, пасябраваць. [Лабановіч] успамінаў Выганаўскую школу, вучняў, знаёмых сялян, з якімі ён здружыўся і з якімі расстаўся так раптоўна і нават трагічна. Колас. Расставанне было не лёгкім. За няпоўны год усе здружыліся, палюбілі сваю школу майстроў. Асіпенка. // Зжыцца, звыкнуцца з чым‑н. Пакуль жа за партай, у школе сваёй, Ты з кнігай здружыся юначай душой. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здружы́цца sich befrunden (з кім-н. mit D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сдружи́ться пасябрава́ць, здружы́цца, падружы́цца, падружы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здру́жвацца, ‑аецца.

Незак. да здружыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спазна́цца, -на́юся, -на́ешся, -на́ецца; зак. (разм.).

1. Пазнаёміцца, здружыцца; блізка сысціся.

Нашы дзеці спазналіся ў школе.

2. з чым. Сутыкнуцца з чым-н., зведаць што-н.

С. з цяжкім жыццём.

|| незак. спазнава́цца, -знаю́ся, -знае́шся, -знае́цца; -знаёмся, -знаяце́ся, -знаю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зжы́цца, зжыву́ся, зжыве́шся, зжыве́цца; зжывёмся, зжывяце́ся, зжыву́цца; зжы́ўся, зжыла́ся, -ло́ся; зак.

1. з кім. Жывучы разам, звыкнуцца, здружыцца.

З. з новымі таварышамі.

2. перан., з чым. Прывыкнуць.

З. з абставінамі.

З. з вобразам (пра акцёра: пераўвасобіцца ў мастацкі вобраз).

|| незак. зжыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

friend

[frend]

n.

1) ся́бра -ы m., сябро́ўка f.

2) пры́яцель -я m., пры́яцелька f.

to be friends with — сябрава́ць

to make friends with — пасябрава́ць; здружы́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)