здра́віца, -ы, мн. -ы, -віц, ж. (высок.).

Тост за здароўе.

З. ў гонар пераможцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здра́віца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. здра́віца здра́віцы
Р. здра́віцы здра́віц
Д. здра́віцы здра́віцам
В. здра́віцу здра́віцы
Т. здра́віцай
здра́віцаю
здра́віцамі
М. здра́віцы здра́віцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

здра́віца ж. здра́вица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здра́віца, ‑ы, ж.

Тост за здароўе; кароткая прамова з пажаданнем здароўя. Здравіца ў гонар пераможцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здра́віца ж. разм. гл. тост

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

здра́вица здра́віца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Trínkspruch m -s, -sprüche тост, здра́віца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Prósit n -s, -s здра́віца, тост

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Vivat ['vi:vat] n -s, -s здра́віца;

ein ~ áusbringen* гавары́ць здра́віцу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПРАШЭ́РН (Prešéren, Prešern) Францэ (3.12.1800, Врба, Славенія — 8.2.1849), славенскі паэт; прадстаўнік рамантызму. Скончыў Венскі ун-т (1828). Друкаваўся з 1827. Працягваў традыцыі класічнай італьян. паэзіі, Дж.​Байрана, ням. рамантыкаў. Асн. месца ў паэзіі займае інтымная лірыка з элегічнымі і трагічнымі настроямі («Любоўныя санеты», 1830—31; «Санеты няшчасця», 1832, і інш.). Аўтар цыкла «Вянок санетаў» (1834), сатыр. вершаў і эпіграм «Саркастычныя санеты» (1833), ліраэпічнай паэмы «Хрышчэнне на Савіцы» (1836) і інш. Патрыят. і вольналюбівыя настроі выявіліся ў яго творах напярэдадні рэвалюцыі 1848 (вершы «Здравіца», «Памяці Андрэя Смоле»). Заснавальнік славенскай літ. мовы. Стварыў новыя для нац. паэзіі жанры і формы (санеты, газелі, рамансы, элегіі, балады). На бел. мову яго вершы пераклалі Н.​Гілевіч, А.​Зарыцкі, В.​Зуёнак, Я.​Сіпакоў.

Тв.:

Бел. пер. — Санеты смутку. Мн., 1987;

У кн.: Маці мая, Славенія: Выбр. старонкі славенскай паэзіі XIX—XX стст. Мн., 1976;

У кн.: На волю птушку выпускаю Мн., 1989;

У кн.: Знічкі сямі нябёс. Мн., 1992;

Рус. пер. — Избранное. М., 1955;

Лирика. М., 1971.

І.​А.​Чарота.

т. 13, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)