здрабня́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. здрабня́ю здрабня́ем
2-я ас. здрабня́еш здрабня́еце
3-я ас. здрабня́е здрабня́юць
Прошлы час
м. здрабня́ў здрабня́лі
ж. здрабня́ла
н. здрабня́ла
Загадны лад
2-я ас. здрабня́й здрабня́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час здрабня́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

здрабня́ць несов. измельчать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здрабня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да здрабніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здрабні́ць, здрабня́ць

1. (зрабіць дробным) zerkléinern vt; zerstückeln vt; zerbröckeln vt (пакрышыць);

2. (зрабіць менш значным) únbedeutend máchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

здрабня́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да здрабняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кало́ць², калю́, ко́леш, ко́ле; калі́; ко́латы; незак., што.

Рассякаць, здрабняць на часткі.

К. лёд.

К. дровы.

|| зак. раскало́ць, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы і пакало́ць, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы.

|| наз. ко́лка, -і, ДМ -лцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

церушы́ць, церушу́, цяру́шыш, цяру́шыць; незак.

1. што. Пераціраць, здрабняць што-н. сухое.

2. што і чым. Прымушаць што-н. сыпацца, падаць.

Ц. соль на хлеб.

3. Ісці, імжэць (пра дробны снег, дождж).

|| наз. церушэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здрабне́нне ​1, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. здрабнець. Здрабненне плямён. Здрабненне жывёлы.

здрабне́нне ​2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. здрабняць — здрабніць. Здрабненне кармоў. Здрабненне сіласнай масы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крышы́ць, крышу́, кры́шыш, кры́шыць; кры́шаны; незак.

1. што. Наразаць дробнымі кавалкамі; здрабняць што-н.

К. буракі.

2. каго-што. Ламаць, разбіваць на часткі.

К. крэйду.

3. перан., каго-што. Знішчаць (разм.).

К. варожыя ўмацаванні.

4. Накідваць дзе-н. крошак (разм.).

Не крышы на падлогу.

|| зак. скрышы́ць, скрышу́, скры́шыш, скры́шыць; скры́шаны (да 1 і 2 знач.), раскрышы́ць, -крышу́, -кры́шыш, -кры́шыць; -кры́шаны (да 2 знач.) і накрышы́ць, -крышу́, -кры́шыш, -кры́шыць; -кры́шаны (да 1 і 3 знач.).

|| наз. крышэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Скарадзі́ць ‘разрыхляць бараной зямлю’, ‘пакідаць баразну, след’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Янк. 1, Растарг., Юрч.), скаро́дзіць ‘тс’ (Шымк. Собр., Ласт., Шат., Гарэц., Варл., Сцяшк., Байк. і Некр.), скородэ́тэ ‘тс’ (кам., Сл. ПЗБ). Укр. скоро́дити, рус. зах. і паўд. скороди́ть, польск. skródlić ‘тс’. Звязана чаргаваннем з рус. царк. оскорд ‘вялікая сякера’, ст.-слав. оскръдъ ‘матыка’. Прасл. *skorditi. Паралелі ў літ. skardýti ‘разрываць (зямлю), здрабняць’, лат. skā̀rdit ‘таўчы, здрабняць, крышыць’, літ. sker̃sti ‘калоць (свіней)’, лат. škḕrst ‘расколваць, разразаць (аб тушы)’, ст.-прус. skurdis ‘кірка, матыка’, ст.-англ. sceort ‘кароткі’, англ. short ‘тс’, с.-в.-ням. scherze ‘абрэзак, скіба’. Балтаславянскі корань *skerd‑ (*skird‑ літ.), *skurd‑ > *skord (Фрэнкель, 802; Махэк₂, 421), далей да і.-е. *sker‑ ‘рэзаць’ з ‑d‑расшыральнікам, гл. Мяркулава, Этимология–1973, 55. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 652; ЕСУМ, 5, 282.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)