здзе́рці гл. драць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здзе́рці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. здзяру́ здзяро́м
2-я ас. здзярэ́ш здзераце́
3-я ас. здзярэ́ здзяру́ць
Прошлы час
м. здзё́р здзе́рлі
ж. здзе́рла
н. здзе́рла
Загадны лад
2-я ас. здзяры́ здзяры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час здзё́ршы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

здзе́рці сов., см. садра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здзе́рці, здзяру, здзярэш, здзярэ; здзяром, здзераце; пр. здзёр, здзерла і здзёрла; зак., што.

Тое, што і садраць. [Трахім] здзёр з паленцаў белыя скруткі бяросты і падпаліў дровы. Савіцкі. — Гэты рыжы д’ябал .. здзёр з мяне за фурманку шалёную суму. Шамякін. Эх, свавольнік палявы [вецер], Здзёр панаму з галавы! Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзе́рці

1. bziehen* vt;

здзе́рці кару́ (з чаго-н.) brinden vt;

здзе́рці шку́ру die Haut [das Fell] bziehen*;

2. перан. разм. schröpfen vt, das Fell über die hren zehen*;

ён садра́ў [здзёр] з мяне́ вялі́кую су́му er hat mich tüchtig [rdentlich] geschröpft

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

драць, дзяру́, дзярэ́ш, дзярэ́; дзяро́м, дзераце́, дзяру́ць; драў, дра́ла; дзяры́; дра́ны; незак.

1. што. Раздзіраць на часткі, на шматкі.

Д. паперу.

2. што. Зношваць (адзенне, абутак) да дзірак.

Д. вопратку.

3. што. Аддзяляць, знімаць.

Д. скуру з авечкі.

Д. лыка.

4. што. Выдзіраць з карэннем, адрываць.

Д. мох.

5. што. Драпаць (аб прыладах, інструментах).

Брытва дзярэ.

Сухая лыжка рот дзярэ (з нар.).

6. каго (што). Забіваць, разрываць каго-н. (аб драпежніках).

Каршун дзярэ кураня.

7. што. Раздрабняць таркай.

Д. бульбу.

8. што. Раздражняць, выклікаць непрыемнае адчуванне (разм.).

Перац дзярэ горла.

9. што. Ачышчаць зерне ад шалупіння, рабіць з зерня крупы.

10. Дорага прасіць, браць за што-н. (разм.).

Драць горла (глотку) (разм., груб.) — моцна гаварыць, крычаць, спяваць.

Драць казлы (разм.) — ванітаваць.

Драць (задзіраць) нос (разм., неадабр.) — задавацца, трымаць сябе высакамерна.

|| зак. задра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дра́ў, -ра́ла; -дзяры́; -дра́ны (да 6 знач.), задзе́рці, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́, -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дзёр, -дзе́рла; -дзяры́; -дзёрты (да 6 знач.), садра́ць, здзяру́, здзярэ́ш, здзярэ́; здзяро́м, здзераце́, здзяру́ць; садра́ў, -ра́ла; здзяры́; садра́ны (да 3, 7, 9 і 10 знач.) і здзе́рці, здзяру́, здзярэ́ш, здзярэ́; здзяро́м, здзераце́, здзяру́ць; здзёр, здзе́рла, здзяры́; здзёрты (да 3, 7, 9 і 10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скалупну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. што (разм.).

Калупаючы, здзерці што-н.

С. струп з болькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцара́пнуть однокр., разг. садра́ць, здзе́рці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здзёрты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад здзерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да садраць, здзерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)