здаро́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. здаро́вы здаро́вая здаро́вае здаро́выя
Р. здаро́вага здаро́вай
здаро́вае
здаро́вага здаро́вых
Д. здаро́ваму здаро́вай здаро́ваму здаро́вым
В. здаро́вы (неадуш.)
здаро́вага (адуш.)
здаро́вую здаро́вае здаро́выя (неадуш.)
здаро́вых (адуш.)
Т. здаро́вым здаро́вай
здаро́ваю
здаро́вым здаро́вымі
М. здаро́вым здаро́вай здаро́вым здаро́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

здаро́вы

1. в разн. знач. здоро́вый;

з. аргані́зм — здоро́вый органи́зм;

~вае сэ́рца — здоро́вое се́рдце;

з. вы́гляд — здоро́вый вид;

з. адпачы́нак — здоро́вый о́тдых;

~вае надво́р’е — здоро́вая пого́да;

~вая кры́тыка — здоро́вая кри́тика;

2. (крепкого сложения) здоро́вый, си́льный;

з. конь — здоро́вая (си́льная) ло́шадь;

3. большо́й, здоро́вый, изря́дный;

з. шчупа́к — здоро́вая (изря́дная) щу́ка;

будзь ~ро́ў! — будь здоро́в!;

быва́йце ~ро́вы! — бу́дьте здоро́вы, до свида́ния!;

жывы́ і з. — здрав и невреди́м;

валі́ць з хво́рай галавы́ на ~вую — вали́ть (сва́ливать) с больно́й головы́ на здоро́вую

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здаро́вы, ‑ая, ‑ае; здароў, здарова.

1. Які мае добрае здароўе; проціл. хворы. Здаровы арганізм. Здаровае дзіця. □ — Можаце лічыць сябе амаль здаровым, таварыш Васілец. На твары слядоў ад апёку ўжо і цяпер амаль не відаць. Мележ. / у знач. наз. здаро́вы, ‑ага, м.; здаро́вая, ‑ай, ж. Пра чалавека. Аграном глядзеў на .. [Крушынскага] з той нялоўкасцю, з якой — заўсёды хворы глядзіць на здаровага. Бядуля. // Непашкоджаны, які правільна дзейнічае (пра органы і часткі цела). Здаровае сэрца. □ Ужо як уязджалі ў шпітальны двор, ранены Зыгмунт Асядовіч пачаў стукаць здароваю рукою ў шкляное акенца да шафёра. Чорны. // Які выражае здароўе, уласцівы здароваму чалавеку. Здаровы выгляд. Здаровы смех. // Прыгодны, не папсаваны. Здаровае насенне. Здаровы корань. □ Хто першы клаў грэблі на балотах, ніводзін чалавек у Лонве ўжо не скажа. Кладкі пасля масціліся адна на адну: новая на старую, здаровая на гнілую, спарахнелую ў балоце і высахлую на сонцы. Пташнікаў. // перан. Разважлівы, разумны. Здаровая крытыка. □ [Гарлахвацкі:] Галовы ў нас здаровыя, рукі дужыя, сцяг навукі можам моцна трымаць. Крапіва. З маткаю Мікіта дагаварыўся лёгка: сваім практычным здаровым розумам яна бачыла, што ў калгасе чалавеку будзе лепей. Колас.

2. Карысны для здароўя. Здаровае надвор’е. Здаровае харчаванне.

3. Разм. Моцнага целаскладу; дужы. Дзедава пляменніца была ўжо не маладая: здаровая, грузная, з .. прыпухлым васпаватым тварам. Ракітны. Здаровыя, ружатварыя адзін у адзін, гвардзейцы выглядалі спакойнымі. Гартны.

4. Разм. Вялікі, моцны (пра з’явы, прадметы і пад.). Ян Гузік нагнуўся і падняў з зямлі здаровы кавалак жалеза. Гартны.

5. у знач. выкл. здаро́ў! (здаро́ва!) Разм. Ужываецца як прывітанне пры сустрэчы. [Верхаводка:] Здарова, Марына, здарова! [Марына:] А, здароў, Пеця, здароў! Кучар.

•••

Будзь (бывай) здароў гл. быць.

Валіць з хворай галавы на здаровую гл. валіць.

Заставайцеся здаровы гл. заставацца.

Ідзіце здаровы гл. ісці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здаро́вы

1. gesnd;

2. (карысны) gesnd, nützlich;

3. разм. (дужы) kräftig, kräftig gebut; (вялікі) sehr groß, gewltig, resig;

бу́дзьце [быва́йце] здаро́вы! lben Sie wohl! (высок.); macht’s gut! (разм., на ты) (пры развітанні); Gesndheit! (пры чыханні)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

здаро́вы, -ая, -ае.

1. Які мае добрае здароўе, не хворы.

Здаровае дзіця.

З. арганізм.

2. Які выражае здароўе, уласцівы здароваму чалавеку.

З. выгляд.

З. смех.

3. Карысны для здароўя.

Здаровае надвор’е.

Здаровае харчаванне.

4. перан. Карысны, правільны.

Здаровая ідэя.

З. быт.

5. Моцнага целаскладу, дужы (разм.).

З. хлопец.

6. Вялікі, моцны (пра з’явы, прадметы; разм.).

З. мароз.

З. кавалак жалеза.

7. у знач выкл. здаро́ў (здаро́ва)! Ужыв. як прывітанне пры сустрэчы (разм.).

Будзь (або бывай) здароў — развітальнае пажаданне заставацца здаровым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Здаро́вы, здароўе. Рус. здоро́вый, здоро́вье, укр. здоро́вий, здоро́вʼя, польск. zdrowy, zdrowie, серб.-луж. strowy, в.-луж. strowjo, н.-луж. strowje, уст. zdrowy, чэш., славац. zdravý, чэш. zdraví, славац. zdravie, славен. zdrav̀, zdrȃvje, серб.-харв. здра̏в, здра̑вље, балг. здрав, здра̀ве, макед. здрав, здравје. Ст.-слав. съдравъ, съдравие. Ст.-рус. здоровый, съдоровие, здоровье (1151 г.). Прасл. sъ‑dorv‑ъ, sъdorv‑ьje. У формах з пачатковым z‑ асіміляцыя па звонкасці пасля страты ъ; у формах з s‑, відаць, асіміляцыя па глухасці (магчыма, аднак, што тут іншы корань; гл. Фасмер, 3, 768). Элемент меў, паводле Бадуэна дэ Куртэнэ (Зб. Брукнеру, 221), суадносіны са ст.-інд. su ’добры’. Элемент dorv‑ < і.-е. *deru‑ ’дрэва’ (гл. дрэва), ’добры, здаровы, як дрэва’. Фасмер, 2, 91; Шанскі, 2, З, 82; Мартынаў–Міхневіч, Маладосць, 1969, 12, 140; Скок, 3, 646; Покарны, 1, 216. Іншую этымалогію прапануе Ондруш, , 9 (1958), 147–148: zdorv‑ < storv‑ < sorv‑ < *sol‑v‑ (лац. salvusздаровы’ і інш.). Гэту этымалогію прыняў у другім выданні Махэк₂, 713. Супраць яе Ваян, RÉS, 41 (1962), 169; Трубачоў, Дополн., 2, 91. Іншыя тлумачэнні ў Фасмера. Булахаў (Прыметнік, 3, 77–80) прасочвае развіццё якасных адценняў слова здаровы ў бел. мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жывы́-здаро́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жывы́-здаро́вы жывы́-здаро́вая жывы́-здаро́вае жывы́-здаро́выя
Р. жывы́-здаро́вага жывы́-здаро́вай
жывы́-здаро́вае
жывы́-здаро́вага жывы́-здаро́вых
Д. жывы́-здаро́ваму жывы́-здаро́вай жывы́-здаро́ваму жывы́-здаро́вым
В. жывы́-здаро́вы (неадуш.)
жывы́-здаро́вага (адуш.)
жывы́-здаро́вую жывы́-здаро́вае жывы́-здаро́выя (неадуш.)
жывы́-здаро́вых (адуш.)
Т. жывы́-здаро́вым жывы́-здаро́вай
жывы́-здаро́ваю
жывы́-здаро́вым жывы́-здаро́вымі
М. жывы́-здаро́вым жывы́-здаро́вай жывы́-здаро́вым жывы́-здаро́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

румя́нец, -нцу, м.

Ружовы ці яркачырвоны колер твару, шчок.

Здаровы р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маца́к

здаровы, моцны чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. маца́к мацакі́
Р. мацака́ мацако́ў
Д. мацаку́ мацака́м
В. мацака́ мацако́ў
Т. мацако́м мацака́мі
М. мацаку́ мацака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нарма́льны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае нормам, звычайны.

Нармальная тэмпература цела.

Нармальная вага.

2. Псіхічна здаровы.

|| наз. нарма́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)