згуртава́на

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
згуртава́на - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

згуртава́на нареч. сплочённо

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згуртава́на прысл. гл. згуртаваны

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сплочённо нареч. згуртава́на;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згуртава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. згуртава́ны згуртава́ная згуртава́нае згуртава́ныя
Р. згуртава́нага згуртава́най
згуртава́нае
згуртава́нага згуртава́ных
Д. згуртава́наму згуртава́най згуртава́наму згуртава́ным
В. згуртава́ны (неадуш.)
згуртава́нага (адуш.)
згуртава́ную згуртава́нае згуртава́ныя (неадуш.)
згуртава́ных (адуш.)
Т. згуртава́ным згуртава́най
згуртава́наю
згуртава́ным згуртава́нымі
М. згуртава́ным згуртава́най згуртава́ным згуртава́ных

Кароткая форма: згуртава́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фронт, -у, М -нце, мн. франты́, -о́ў, м.

1. Строй салдат, войск.

2. Звернуты да ворага, непрыяцеля край баявога размяшчэння войск, лінія, па якой разгорнуты перадавыя падраздзяленні.

Ф. палка.

3. Група дзеючых армій (у 3 знач.) пад кіраўніцтвам аднаго камандуючага.

Трэці Беларускі ф.

4. Месца, раён ваенных дзеянняў і размяшчэнне войск у час вайны, а таксама дзеючая армія ў такім раёне.

Адпраўка на ф. папаўнення.

5. перан., чаго. Месца, участак, сфера якой-н. дзейнасці.

Ф. забудовы горада.

Працоўны ф.

Пашырыць ф. сяўбы яравых.

6. перан. Сфера, галіна якой-н. дзейнасці.

Культурны ф.

Адзіным фронтам — дружна, згуртавана.

На два франты — у двух напрамках (дзейнічаць).

Шырокім фронтам — з вялікім ахопам, размахам.

|| прым. франтавы́, -а́я, -о́е (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

geschlssen

I

part II ад schleßen

*

II

1.

a

1) зачы́нены, замкнёны

~e rdnung — вайск. самкну́ты строй

2) згуртава́ны, адзі́ны

2.

adv з’ядна́на, згуртава́на, аднаду́шна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

фронт, ‑у, М ‑нце; мн. франты, ‑оў; м.

1. Строй салдат, войск. Выстраіць ва фронт. □ Перад фронтам кожнай з паасобных брыгад Баранавіцкага злучэння была зачытана радыёграма начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху. Брыль. // Спец. Размяшчэнне караблёў або самалётаў на лініі, перпендыкулярнай курсу іх руху. // перан. Пра што‑н., што цягнецца лініяй, паласой. Фронт таполяў пры дарозе.

2. Звернуты да непрыяцеля край баявога размяшчэння войск або асобнай вайсковай адзінкі. Фронт расцягнуты на пяць кіламетраў. □ У гэты час прыйшоў загад нам наступаць з тылу, а танкам і пяхоце — з фронту. Так меркавалася прарваць нямецкую абарону. Няхай. Ішлі байцы доўга і прайшлі, здавалася, нямала, лініі фронту ўсё яшчэ не адчувалася і ніхто пэўна не ведаў, дзе яна была, гэтая лінія. Кулакоўскі.

3. Месца, раён ваенных дзеянняў і размяшчэння войск у час вайны, у процілегласць тылу. Пасылаліся з далёкага фронту пісьмы ў глухія закуткі палескіх вёсак. Колас. [Пятро:] — Мы ляцелі за чарговай партыяй раненых. Вазілі раненых з фронту ў тыл. Мележ. Карыстаючыся часовым зацішшам на фронце, салдаты і малодшыя камандзіры штаба дывізіі праходзілі кожны дзень страявую падрыхтоўку. Машара. // Адзін з участкаў такога раёна. Паўднёвы фронт. Заходні фронт. // Дзеючая армія ў такім раёне. Вайна зацягвалася, і на фронт пачалі браць запасных. Рамановіч. // Ваенныя дзеянні ў такім раёне. Даўно ўжо франты адгрымелі, Ўзняліся да сонца дубы. Прыходзька.

4. Самае вялікае воінскае злучэнне ў ваенны час. У галоўным штабе фронту пастанавілі выбіць.. [белых] з пазіцый і пачаць адганяць. Чорны. Майстэрства вядзення вайны прасочваецца ў рамане [«Мінскі напрамак» І. Мележа] ва ўсіх яго звеннях — ад камандуючага фронтам да камандзіра аддзялення. Дзюбайла.

5. перан.; чаго. Месца, участак, на якім адначасова выконваецца некалькі працэсаў, работ. Фронт забудовы. □ Хлебаробы рэспублікі пашыраюць фронт сяўбы яравых. «Звязда». // чаго або які. Сфера, галіна якой‑н. дзяржаўнай, грамадскай і іншай дзейнасці. Працоўны фронт. Культурны фронт. // чаго або які. Аб’яднанне якіх‑н. грамадскіх сіл, якія ажыццяўляюць дасягненне якой‑н. мэты. Адзіны фронт прыхільнікаў міру. □ Ніканор даў сто рублёў у дапамогу жонкам і дзецям байцоў народнага фронту Іспаніі. Бядуля. Вы [камсамольцы] справамі мацуеце сваімі Сусветны фронт барацьбітоў за мір, І ганарыцца вамі ўся Радзіма. Танк.

6. У метэаралогіі — зона падзелу паміж рознымі паветранымі масамі. Сіноптык Мінскага бюро надвор’я.. вылучае на .. [карце] раёны, дзе прайшлі ападкі, дзе стаяла яснае бязвоблачнае надвор’е, дзе праходзяць атмасферныя франты, дзе ціск паветра паніжаецца або павышаецца ў параўнанні з папярэдняй картай. «Беларусь».

7. Спец. Пярэдняя частка чаго‑н. Фронт катла. Фронт абцаса.

•••

Адзіным фронтам — дружна, згуртавана.

На два франты — у двух напрамках (дзейнічаць).

На ўсіх франтах — усюды (паспяваць, спраўляцца).

Шырокім фронтам — шырока, з вялікім ахопам; скрозь.

[Ад лац. frons, frontis — лоб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)